24 красавiка 2024, Серада, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гелікаптэр «Апач» войска ЗША супраць расейскага Ка-52: хто пераможа?

13
Гелікаптэр «Апач» войска ЗША супраць расейскага Ка-52: хто пераможа?

Экспэрты параўналі баявыя магчымасці РФ і ЗША ў паветры.

Існуе адно вялікае адрозненне паміж транспартнымі і баявымі гелікаптэрамі розных войскаў: адзін з іх нясе на борце процьму зброі, а другі - процьму грузу. Амерыканскі AH-64 «Апач» (Apache) і расейскі Ка-52 «Алігатар» часта ўважаюцца за найлепшыя ўдарныя гелікаптэры ў свеце (а расейскі Мі-28Н з пэўнай пункту гледжання можа прэтэндаваць на трэцяе месца), піша Business Insider (пераклад - inosmi. ru).

«Апач» здзейсніў свой першы палёт у 1975 годзе. З таго часу ён зведаў шэраг мадыфікацый. Найноўшая яго версія - гэта AH-64E. У сваю чаргу расейскі «Алігатар» з'явіўся толькі ў 1997 годзе як пераемнік Ка-50, вядомага таксама як «Чорная акула». Паспрабуем параўнаць магчымасці гэтых ударных гелікаптэраў.

Заяўленая максімальная хуткасць Ка-52 - 350 кіламетраў на гадзіну. Пры гэтым ён можа падняцца на вышыню да 5,4 тысячы метраў і пераадолець больш за тысячу кіламетраў.

У сваю чаргу, яго амерыканскі апанент можа пахваліцца хуткасцю да 300 кіламетраў на гадзіну, максімальнай вышынёй 6,2 тысячы метраў, а далёкасцю палёту да 500 кіламетраў.

Ка-52 мае дзве шрубы з трыма лопасцямі, якія рухаюцца ў процілеглых кірунках. Гэта робіць расейскі гелікаптэр вельмі манеўраным. Расейскія СМІ сцвярджаюць, што ён можа зрабіць паварот на 90 градусаў, застаючыся на месцы.

«Апач» выкарыстоўвае адную традыцыйную шрубу з чатырма лопасцямі, а таксама хваставую шрубу.

На борце расейскі гелікаптэр нясе супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты «Віхор» і «Атака». Таксама К-52 узброены ракетамі класа «паветра-зямля» Х-25МЛ і 80-міліметровых ракетамі С-8. У мадыфікацыі Ка-52К таксама часта назіраюць на борце супрацькарабельныя ракеты Х-35, якія могуць знішчаць цэль на адлегласці да 120 кіламетраў. Акрамя таго, на борце Ка-52 устаноўлена 30-міліметровая гармата 2А42.

Чым жа узброены «Апач»? Ён нясе 16 процітанкавых ракет «Хеллфаер» і 76 70-міліметровых ракет. Таксама ў амерыканскага ўдарнага гелікаптэра ёсць 30-міліметровая гармата і 1200 боепрыпасаў да яе.

Мадыфікацыя AH-64E таксама мае адзін важны «козыр у рукаве» - беспілотнікі. Дзякуючы ім экіпаж амерыканскага гелікаптэра можа збіраць выведвальныя звесткі і відэа, кіруючы маршрутам іх палёту. Амерыканскія вайскоўцы сапраўды будуць развіваць магчымасці гэтых дапаможных беспілотных апаратаў для ўдарных гелікаптэраў у найбліжэйшай будучыні.

Такім чынам, амерыканскі гелікаптэр «Апач» перамагае расейскі Ка-52, але з невялікім адрывам. Ка-52 мае вялікую агнявую сілу. Ён больш манеўраны, чым AH-64. Акрамя таго, у расейскага гелікаптэра нават ёсць сістэма катапультавання пілотаў. Аднак, беспілотнікі, якімі аперуе амерыканскі «Апач», значна падвышаюць яго магчымасці ў агнявой падтрымцы з паветра.

Ва Узброеных сілах ЗША былі дыскусіі аб тым, што пара б замяніць «Апач» нейкім больш сучасным гелікаптэрам. Але генерал Уільям Гайлер, які камандуе Авіяцыйным цэнтрам амерыканскіх наземных сіл, заявіў у верасні, што гэтыя баявыя машыны будуць служыць яшчэ 30 гадоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках