24 красавiка 2024, Серада, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер менскага «Дынама»: Мы павінны даваць спектакль

12
Трэнер менскага «Дынама»: Мы павінны даваць спектакль

Андрэй Сідарэнка ацаніў гульню сваіх падапечных.

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Андрэй Сідарэнка на прэс-канферэнцыі пасля хатняй паразы ў чэмпіянаце КХЛ ад падмаскоўнага «Віцязя» распавёў аб імавернасці абмену фінскага легіянера Тэему Пулкінена, ацаніў гульню амерыканскага навабранца Дэвіда Бута і адказаў на прапанову ўсёй камандай схадзіць у царкву, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу ХК «Дынама-Мінск».

- У Падольску ў нас атрымаўся першы перыяд, а тут пачатак не выйшаў. Былі абы-якія выдаленні. Выстаялі ў меншасці, пераладзіліся. У атацы стварылі нямала момантаў, але брамнік спаборніка злавіў кураж. Дзесьці не выстарчыла агрэсіі ў атацы.

- Як ацэніце дзеянні Бута?

- Яму трэба час адаптавацца. Ён габарытны гулец, але пакуль не надта лепіцца. Чакаем ад Бута моцы ў атацы, ціску. У трэцім перыядзе мінулага матчу ён таксама здаў. Разлічваем на стабільную гульню ўсіх замежнікаў.

- Пулкінена варта абмяняць?

- Скажу адно: чакаем яго вяртання, але ў той жа час прапрацоўваем розныя варыянты. Проста так не аддамо яго.

- Што будзеце рабіць у паўзе?

- У каманды будуць двухразовая трэніроўкі пасля пары дзён адпачынку.

- Можа, варта схадзіць у царкву для поспеху?

- Мне ўжо прапаноўвалі, нават адзін дасведчаны калега параіў. Ёсць такія забабоны... Схадзіць з камандай у Нарвэгіі? Там толькі касцёл :)

- Ці чакаць змен у ростэры?

- Паглядзім. Убачым, як хлопцы згуляюць у камандзе. Трэба падумаць. Гульню таго ж Гаўруса бачу інакш.

- У чым камандзе трэба дадаць у большасці?

- Моманты былі, але якасць кідкоў пакідала жадаць лепшага. Гэта вынік майстэрства. Скажыце, як Буйніцкі не трапіў у пустую браму? Ёсць яшчэ і чалавечы чыннік. З Ніжнім таксама гульня давалася... Гэтыя паразы ціснуць псіхалагічна. Жаданне было сёння, вельмі хацелі перамагчы, але не стае дзеянняў з халоднай галавой, без эмоцый. Выпадковы гол бы спатрэбіўся.

- Што рабіць, каб каманда выдыхнула?

- Перафразуючы Леніна, скажу так: працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць. Прафесіяналы павінны выконваць сваю працу, у іх кантракты. Спорт дае шанец праявіць сябе. І за гэтыя шанцы трэба чапляцца. Людзі прыходзяць на хакей, і мы павінны даваць спектакль. Адпачываць трэба, але ў камандзе стае праблем, якія трэба развязаць. Якасць гульні крыху палепшылася. Трэба выціскаць найлепшае з цяперашняга складу, - сказаў Андрэй Сідарэнка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках