2 траўня 2024, Чацвер, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самі сябе адлупцавалі

3
Самі сябе адлупцавалі

Пуціна выкрываюць яго ж падначаленыя.

Найлепшыя матэрыялы для крытыкі таго, што за 20 гадоў зрабіў у краіне Пуцін і чаму існаванне гэтай сістэмы не павінна прадаўжацца, даюць укладанні ягоных падначаленых, піша тэлеграм-канал «СерпомПо».

Як апублікуюць нешта блізкае да рэальнасці, а не прапаганду - усюды крах.

Толькі што (з 28 кастрычніка да 5 лістапада), пуцінскі УНФ апытаў 4 тысячы медыцынскіх работнікаў, у тым ліку 3,5 тысячы лекараў з 85 рэгіёнаў.

Высветлілася, што ў «паднятай з каленяў» дзяржаве амаль 25% апытаных сутыкаліся з нефармальнымі дырэктывамі кіраўніцтва навязваць у дзяржаўных медыцынскіх установах платныя паслугі грамадзянам. Гэта значыць займаліся вымагальніцтвам грошай. Не сабе ў кішэню, а, так бы мовіць, - «на зладзейскую скарбніцу».

РБК каментуе:

«У асобных рэгіёнах адсотак са станоўчым адказам значна вышэйшы. Напрыклад, у Ліпецкай вобласці такія дырэктывы атрымалі у 2018 годзе палова лекараў ды іншых медработнікаў, у Мурманскай і Валагодскай - блізу 40%».

Добрая ахова здароўя ў Пуціна. «Аптымізацыя» прайшла паспяхова. Пры тым, што сістэма медыцынскага забеспячэння для вышэйшых чыноўнікаў у Расіі асобная - з медыцынай для грамадзян не сутыкаецца.

Дарэчы, кожная платная дзейнасць у дзяржаўных медыцынскіх установах незаконная. Чытаем Канстытуцыю (артыкул 41.1):

«Кожны мае права на ахову здароўя і медыцынскую дапамогу. Медыцынская дапамога ў дзяржаўных і муніцыпальных установах аховы здароўя надаецца грамадзянам бясплатна за кошт сродкаў адпаведнага бюджэту, страхавых узнёскаў, іншых паступленняў».

І, як заўсёды, тлумачэнне ва ўладаў - няма грошай.

На захоплены Крым (выкінулі ўжо блізу 1 трлн рублёў) грошы ёсць. На Абхазію, Паўднёвую Асецію, Сірыю, вайну на ўсходзе Украіны, палацы Пуціна, чэмпіянаты і алімпіяду, сродкі «каралям дзяржзамоў» - грошы былі і ёсць. Ёсць нават 6 млрд даляраў неплатаздольнаму венесуэльскаму Мадура.

На медыцыну - не. Нягледзячы на жахлівы прафіцыт федэральнага бюджэту.

За медыцыну грамадзяне, вы павінны даплачваць. Медыкі вам дапамогуць вызваліцца ад грошай. Якія яшчэ застануцца пасля росту ПДВ, тарыфаў ЖКГ, платы за паркоўку і ўсяго іншага.

Вельмі цікава ўладкаваная ў нас краіна. Што і паказала лішні раз даследаванне УНФ. Дало проста рэвалюцыйны вынік, які заклікае грамадзян да перамен.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках