29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Венесуэле перасягнула мільён адсоткаў

13
Інфляцыя ў Венесуэле перасягнула мільён адсоткаў

Сябар Лукашэнкі прывёў краіну да небывалага крызісу.

Парламент Венесуэлы паведаміў, што да канца лістапада 2018 года інфляцыя ў краіне перасягнула 1 300 000%.

Пра гэта перадае Reuters.

У той жа час, замарудзіліся тэмпы росту інфляцыі. У верасні інфляцыя вырасла на 228%, у кастрычніку - на 148% і ў лістападзе - на 144%.

Інфармацыйнае агенцтва нагадвае таксама, што нягледзячы на патрабаванні МВФ, звесткі пра эканоміку Венесуэлы публікуе толькі парламент.

Урад краіны, у сваю чаргу, не публікуе звесткі аб фінансавым стане дзяржавы.

Венесуэла ахопленая эканамічным і палітычным крызісам з 2010 года. Крызіс і як вынік высокая інфляцыя сталі прычынай бесперапыннага дэфіцыту прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Міжнародны валютны фонд у канцы ліпеня папярэдзіў, што ўзровень інфляцыі ў Венесуэле да канца года можа скласці 1 мільён адсоткаў, калі ўлады не распачнуць неабходныя захады. Праз рэкордную інфляцыю сотні тысяч жыхароў краіны недаядаюць, а мільёны ўжо пакінулі Венесуэлу за апошнія гады.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках