20 красавiка 2024, Субота, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўстанавілі планава-разліковыя кошты камунальных паслуг

9
У Беларусі ўстанавілі планава-разліковыя кошты камунальных паслуг

Для кожнага горада і раёна зацвярджаюць пэўныя нормы.

У Беларусі усталёўваюць планава-разліковыя кошты на адзінку жыллёва-камунальных паслуг на 2019 г. Для кожнага горада і раёна зацвярджаюць пэўныя нормы. У межах планава-разліковых коштаў камунальнікі атрымліваюць кампенсацыю з бюджэту, паведамляе tut.by.

Да прыкладу, у Зэльвенскім раёне планава-разліковыя кошты ЖКП на цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне зацвердзілі на ўзроўні 99,3421 рубля за 1 гігакалорыю, Свіслацкім - 126,0486 рубля, Шчучынскім - 120,6806 рубля, Бярэзінскім - 85,5745 рубля, Чэрвеньскім - 133,4778 рубля, Мастоўскім - 99,9181 рубля, Іўеўскім - 96,3394 рубля, Карэліцкім - 93,9291 рубля, Жабінкаўскім - 113,7156 рубля.

У Любанскім раёне планава-разліковыя кошты тэхабслугоўвання жылога дома на 2019 г. складуць 0,1156 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у Клецкім - 0,1211 рубля, у Гарадоцкім - 0,1274 рубля.

За вываз цвёрдых камунальных адходаў за 1 кубічны метр планава-разліковыя кошты 2019 г. складуць у Зэльвенскім раёне 9,0519 рубля, у Свіслацкім - 9,9999 рубля, Шчучынскім - 9,7468 рубля, у Карэліцкім - 7,8502 рубля, у Гарадоцкім - 9,2723 рубля.

Планава-разліковыя кошты ўсталёўваюць для камунальных арганізацый, каб забяспечыць зніжэнне выдаткаў на ЖКП, якія падаюцца насельніцтву. У межах устаноўленых коштаў камунальнікі атрымліваюць кампенсацыю з бюджэту. Чым больш арганізацыі знізяць сабекошт паслугі, тым вышэйшы ў іх будзе прыбытак. Яго камунальнікі могуць накіраваць на мадэрнізацыю або павышэнне заробкаў.

У КДК перыядычна знаходзяць парушэнні з боку камунальнікаў у разлікова-планавых коштах. Так, у Магілёўскай вобласці сёлета камунальнікі завысілі планава-разліковыя кошты паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення, уключыўшы ў іх звышнарматыўныя накладныя выдаткі, страты вады і іншыя неабгрунтаваныя выдаткі. Гэта прывяло да незаконнага павелічэння бюджэтнага субсідавання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках