19 красавiка 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП дапамог жывёлаводу адсудзіць у начальства фермы належныя выплаты

3
Прафзвяз РЭП дапамог жывёлаводу адсудзіць у начальства фермы належныя выплаты
УЛАДЗІМІР ЯўХУТА
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Уладзімір Яўхута праз суд дабіваўся даплаты да мінімальнага заробку.

Заробак чальца прафзвязу РЭП Уладзіміра Яўхуты на ферме ў Міжэвічах не дацягваў нават да мінімальнага, а гэта забараняе Працоўны кодэкс, піша praca-by.info.

Чалец прафзвязу РЭП Уладзімір Яўхута працуе жывёлаводам на ферме ў Міжэвічах, у Слонімскім раёне. Ягоны заробак, у парушэнне закона, быў меншы за мінімальны; і за гэтыя грошы наймальнік яшчэ і прымушаў жывёлавода працаваць вартаўніком. Калі Уладзімір Яўхута стаў дамагацца ад начальства, каб яно выконвала Працоўны кодэкс, то адразу ж трапіў у няміласць. Наймальнік паспрабаваў пазбавіцца ад работніка, які прычыняў нязручнасці, і двойчы ўжыў да Уладзіміра Яўхуты дысцыплінарныя спагнанні: нібыта даяркі паскардзіліся на жывёлавода за тое, што той не чысціць клетак.

Аспрэчваць гэтыя дысцыплінарныя спагнанні, а таксама дамагацца выплаты належнага заробку Уладзімір Яўхута адправіўся ў суд. Ягоныя інтарэсы прадстаўляе юрыст незалежнага прафзвязу РЭП Віктар Ламека.

7 снежня суд Слонімскага раёна прыняў пастанову на карысць У. Яўхуты. Суд скасаваў дысцыплінарнае спагнанне ў выглядзе вымовы, спагнаў з наймальніка КСУП «Міжэвічы» даплату за звышурочныя работы і даплату да мінімальнага заробку з кастрычніка 2017 года да студзеня 2018 года, усяго - 581 рубель 12 капеек.

Пакуль да суда дайшоў толькі Уладзімір Яўхута, калі не даплачваюць усім.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках