Плошчу Незалежнасці «замінавала» 55-гадовая жанчына
11- 10.12.2018, 14:27
- 22,941
Асоба ананіма ўстаноўленая.
ГУУС Менгарвыканкама высветліла асобу ананіма, які паведаміў пра мінаванне на плошчы Незалежнасці, распачатая крымінальная справа, паведамляе "Інтэрфакс".
"Ва ўзаемадзеянні з ГУУС Менгарвыканкама ўстаноўленая асоба, якая тэлефанавала. Гэта жанчына, 1963 года нараджэння, без пэўнага роду заняткаў", - паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
Паводле яе інфармацыі, распачата крымінальная справа паводле артыкула "Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы".
Ю.Ганчарова таксама паведаміла, што па месцы жыхарства жанчыны ў кватэры (Заводскі раён Менска) цяпер праводзіцца агляд.
"Высвятляюцца ўсе абставіны. Удакладняецца факт знаходжання на прафілактычным уліку ва ўстановах аховы здароўя", - дадала афіцыйная прадстаўніца.