20 красавiка 2024, Субота, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Беларусь пачынае ператварацца ў швэйцарскі сыр з дзіркамі

19
Эканаміст: Беларусь пачынае ператварацца ў швэйцарскі сыр з дзіркамі

Улады прызналіся, што ў нармальных варунках бізнэс развіваць у нас вельмі складана.

Вядомы эканаміст Сяргей Чалы раскрытыкаваў праект індустрыяльнага парку «Вялікі камень», які рэалізуецца ў Беларусі кітайцамі пры падтрымцы Лукашэнкі, піша «Салiдарнасць».

- Цалкам відавочна, што нашым кітайскім партнёрам ніякае сур'ёзнае развіццё вытворчасці там нецікавае, - адзначыў эканаміст. - За выключэннем, магчыма, нейкіх брудных вытворчасцей. Напрыклад, вытворчасці сонечных панэляў... Мала хто ведае, што гэта за вытворчасць - гэта шалёна брудная рэч. Дзякуй богу, пакуль гэты бізнэс-праект так і не адбыўся.

Чалы мяркуе, што пакуль кітайцы актыўна рэалізуюць у Беларусі толькі праекты, звязаныя з транспартам і лагістыкай:

- Гэта свабодная мытная зона, якая стварае перавалачную базу на шляху чыгуначнай галінкі ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс - адзін шлях». Гэта кантэйнеравозы, якія ідуць далей да Лондана, а таму ідуць пустымі, бо ад нас Кітаю, уласна кажучы, нічога не трэба. Іх цікавіць толькі экспарт сваіх тавараў. А мы займаем пазіцыю проста перавалачнай базы. І ніякага трансферту тэхналогій там сур'ёзна не адбываецца.

Эканаміст таксама жартам назваў праект «ляжачым каменем» і дадаў, што адміністрацыя індустрыяльнага парку спрабуе прыцягваць туды «хоць кагосьці, каб там быў бізнэс».

- Узровень падатковай нагрузкі, які існуе ў гэтым кітайскім парку, складае прыкладна 3,5%. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас настолькі дрэнныя сёння ўмовы вядзення бізнэсу, што наша краіна пачынае ператварацца ў швэйцарскі сыр з дзіркамі. Падатковымі... І толькі ў іх бізнэс і здольны развівацца.

Але чым больш такіх «аазісаў» будзе, тым большай будзе нагрузка на тыя прадпрыемствы, якія застаюцца па-за гэтымі месцамі. Гэта значыць, умовы, якія ў гэтых эканамічных зонах ствараюцца, гэта гіперкампенсацыі за тое, што агулам у рамках краіны ўсё дрэнна.

Гэта фактычна прызнанне ўладамі таго, што ў нармальных умовах бізнэс развіваць у нас вельмі складана, - падкрэсліў Чалы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках