У Нямеччыне праз страйк спыніліся амаль усе цягнікі
6- 10.12.2018, 12:59
- 9,381
Чыгуначнікі патрабуюць падвышэння заробку.
У Нямеччыне ў панядзелак раніцай сур'ёзна парушаны графік чыгуначных перавозак праз страйк чыгуначнікаў, якія патрабуюць падвышэння заробку.
Пра гэта паведамляе AFP (пераклад - eurointegration.com.ua).
Міжрэгіянальныя перавозкі былі скасаваныя ва ўсёй краіне праз чатырохгадзінны страйк, які пачаўся а5:00 раніцы, паведаміў нямецкі аператар чыгункі Deutsche Bahn.
У многіх буйных гарадах такіх як Бэрлін, Франкфурт, Мюнхен ды іншых сталіцах федэральных зямель мясцовы трафік амаль цалкам спыніўся.
Страйк закрануў хуткасныя цягнікі (ICE), а таксама міжгароднія злучэнні. Перабоі закранулі і рэгіянальныя службы. У федэральнай зямлі Баварыя былі прыпыненыя ўсе чыгуначныя перавозкі.
Перамовы пра заробкі паміж Deutsche Bahn і прафзвязам чыгуначнікаў EVG, якія патрабуюць падвышэння заробку на 160% для 160 тысяч супрацоўнікаў, у суботу закончыліся без якіх-небудзь дамоўленасцяў.
"Працадаўца зрабіў прапановы, якія не адпавядалі нашым патрабаванням", - сказала перамоўніца EVG Рэгіна Руш-Зімба.
Deutsche Bahn у сваёй заяве назваў страйк "абсалютна бескарысным", заявіўшы, што прапановы кампаніі былі "прывабнымі і адпавядалі асноўным патрабаванням" працаўнікоў.
У панядзелак удзень павінен адбыцца новы раўнд перамоў паміж сторанамі.