24 красавiка 2024, Серада, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паказалі мужнасць, біліся да канца»

3
«Паказалі мужнасць, біліся да канца»

Краўчанка - пра старт нацыянальнай каманды Беларусі МЧМ у хакеі.

Галоўны трэнер моладзевай каманды Беларусі (U20) Дзмітрый Краўчанка ў інтэрв'ю прэс-службе ФХБ пракаментаваў валявую перамогу ягонай каманды ў стартавым матчы на моладзевым чэмпіянаце свету ў дывізіёне I у нямецкім Фюсэне, паведамляе tut.by.

Беларусы здолелі пераламаць гульню, да 40-й хвіліны саступаючы з лікам 0:3.

- Рады перамозе і таму, што праявілі мужнасць, біліся да канца. Але, шчыра кажучы, пасля такога матчу наогул ніякіх эмоцый. Я адзначаў, што нам не выстарчыла пару дзён для супольнай тактычнай працы. Хлопцы самі прызнаваліся: «Трэнер, мы не тое каб не хочам - проста звыклі рабіць па-іншаму». І я не збіраюся іх пераналаджваць. Проста, калі звёны пераплятаюцца, атрымліваецца, што адны робяць адно, другія - другое. Праз гэтага так цяжка ўцягваліся.

- За кошт чаго пераламалі ход матчу?

- Гол у раздзявальню натхніў гульцоў. Плюс мы, трэнеры, таксама стараліся размаўляць з хлопцамі. Калі каманда ўмее хутка пераладжвацца і дзейнічае да канца, значыць, у каманды ёсць стрыжань.

- Чаго чакаць заўтра?

- Ведаю, што заўтра будзе іншы матч. Але цяпер пра яго не думаю. Пачну думаць а 00.01, - сказаў Дзмітрый Краўчанка.

Далейшы каляндар матчаў каманды Беларусі на турніры выглядае так:

10 снежня. Беларусь-U20 - Францыя-U20 (17.30)

12 снежня. Беларусь-U20 - Аўстрыя-U20 (22.00)

13 снежня. Нямеччына-U20 - Беларусь-U20 (22.00)

15 снежня. Беларусь-U20 - Латвія-U20 (22.00).

Квіток у элітны дывізіён атрымае пераможца турніру ў Фюсэне.

Моладзевая каманда Беларусі выступала ў эліце 8 разоў, прычым у трох выпадках камандай кіраваў Уладзімір Мелянчук, у двух - Міхаіл Захараў, пад кіраўніцтвам якога беларускія хакеісты кожны раз выбывалі з наймацнейшага эшалона. Яшчэ па разу элітную прапіску не змаглі захаваць Эдуард Занкавец, Аляксандр Бяляўскі і Юры Файкоў (пад яго кіраўніцтвам беларусы рассталіся з элітным дывізіёнам на мінулым ЧС, саступіўшы ў бітве за выжыванне данійцам - 4:5, 2:3 Б).

Самым паспяховым адрэзкам у гісторыі беларускай моладзевай каманды быў перыяд з 2000 да 2003 года, калі каманда, пад кіраўніцтвам Уладзімірам Мелянчука, цягам трох сезонаў запар выступала ў эліце. Акрамя яго, ніводнаму іншаму спецыялісту не ўдавалася захаваць прапіску ў наймацнейшым дывізіёне хоць бы раз.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках