18 красавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як умацаваць імунітэт узімку: 10 простых правілаў

1
Як умацаваць імунітэт узімку: 10 простых правілаў

Зіма – выдатны час, каб загартаваць свой арганізм.

Каб не застудзіцца ў зімовы перыяд, трэба падтрымліваць імунную сістэму.

Прапануем 10 важных правілаў, якія дапамогуць захаваць здароўе ў халады, піша orthodox.od.ua.

1. Цёплая вопратка

З надыходам халадоў час развітацца з тонкімі курткамі. Прыйшоў час дастаць з шафы цёплае зімовае паліто. Акрамя таго, нават калі ў кватэры цёпла, выносіць смецце ў адной футболцы не рэкамендуецца – можна застудзіцца. Лепш апраніце куртку і шалік.

2. Сон

Для моцнага імунітэту важны здаровы сон. Кладзіцеся спаць крыху раней і спіце як мага даўжэй – не менш за 7–8 гадзінаў.

3. Трымайце дыстанцыю

Запомніце: пацалункі, абдымкі і нават поціскі рукі зімой трэба звесці да мінімуму, каб засцерагчы сябе ад вірусаў і бактэрый.

4. Мыйце рукі

Калі поціскаў рукі не пазбегнуць, насіце пальчаткі або часцей мыйце рукі. Рэгулярнае мыццё рук з мылам эфектыўна супрацьстаіць вірусам.

5. Больш сэксу

Полавыя зносіны ўмацоўваюць імунную сістэму. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з ЗША, яны рэкамендуюць займацца сэксам 2-3 разы на тыдзень, каб павялічыць колькасць антыцелаў у арганізме. Праўда, амерыканскія навукоўцы не тлумачаць, як абысціся ў сэксе без пацалункаў і абдымкаў, згаданых у пункце 3.

6. Шмат піць

Лепш за ўсё падыдзе зёлкавая гарбата. Яна не толькі сагравае, але таксама прадухіляе высыханне слізістых абалонак і падтрымлівае ахоўныя функцыі арганізма. Самыя прыдатныя зёлкі: алтэй, салодка, чабор, перцавая мята.

7. Душ для носа

Вада вызваляе з носа лішнюю слізь і палягчае дыханне. Нахіліце галаву, каб вада не трапіла ў горла, і закапайце нос. Праз некалькі секундаў нахіліце галаву наперад, каб вада выйшла.

8. Кантраставы душ

Тое, што кантраставы душ карысны для арганізма, даўно вядома. Аднак важна заканчваць водныя працэдуры халоднай вадой. Гэта стымулюе імунную сістэму арганізма. Каму проціпаказаны халодны душ, можа паліваць халоднай вадой толькі рукі і ногі.

9. Не пераграваць дом

Нават калі на вуліцы халодна, тэмпература ў хаце не павінна быць занадта высокай. Залішне цёплае паветра ў памяшканні прыводзіць да высыхання слізістых абалонак. Гэта аслабляе імунную сістэму, чаму рызыка падхапіць інфекцыю павышаецца.

10. Харчаванне

Хто хоча заставацца здаровым у халодны час года, павінен правільна харчавацца. Тады арганізму будзе прасцей змагацца з вірусамі і бактэрыямі, якія атакуюць яго несупынна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках