26 красавiка 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Нам трэба мазгі свае паправіць

87
Лукашэнка: Нам трэба мазгі свае паправіць

Дыктатар даў інтэрв'ю расейскаму прапагандысту Сяргею Брылёву.

укашэнка даў вялікае інтэрв'ю прапагандысту Сяргею Брылёву для тэлеканала «Расея 24».

Адна з тэмаў, якая абмяркоўвалася падчас інтэрв'ю, – будучыня Еўразійскага звязу.

– Каб давесці яго (Еўразійскі звяз. – Заўвага. рэд.) да ладу, нам трэба мазгі свае паправіць. Усё – у галовах. Ведаем, куды ісці. Досвед ужо ёсць. Усё ж такі няхай не дзесяцігоддзі, але хутка Еўразійскага звязу – пяць гадоў, – заявіў Лукашэнка. – Мы як сляпыя кацяняты, торкаліся часам у сценку і зразумелі, што туды нельга, сюды нельга, вочы раскрылі, разумеем, што рабіць.

У якасці прыкладу Лукашэнка прывёў Еўрапейскі звяз.

– Прыклады ёсць, розныя звязы, у тым ліку Еўрапейскі. Мы разумеем, што трэба рабіць, а што – не, каб да Brexit не прыйсці і гэтак далей. Усё ўмеем. Але не ўсё робім, – заявіў дыктатар.

На думку беларускага кіраўніка, «цяпер увогуле дзіўная, страшная сітуацыя ў свеце ў плане гандлю, кажуць пра гандлёвыя войны».

Лукашэнка таксама закрануў тэму ўведзеных санкцый у дачыненні да Расеі.

– Расею ціснуць з усіх бакоў. Я гляджу, як вы там адбіваецеся. Пра гэтыя санкцыі ўжо балбатня ідзе ўсюды. Слухайце, супакойцеся. Мы – невялікая краіна – пад санкцыямі былі 10 гадоў. Круціліся як вужы на патэльні. Выжылі. А калі мы аб'ядналіся, мы разам. Гэта шанец для нашых эканомік. Шчасце, што мы стварылі ЕўрАзЭС. Давайце ажыццявім тут прарыў і пакажам тым, хто марыць пра санкцыі і накладвае іх на Расею і, мяркуйце, на нас. І не трэба галасіць і плакацца, што мы пад санкцыямі. Немагчыма такую велізарную тэрыторыю з насельніцтвам пад 200 мільёнаў і такім спалучэннем эканомік, прадпрыемстваў некуды «апусціць» праз санкцыі. Тым больш самая буйная заўтра эканоміка свету – Кітай. Мы з імі ў бліскучых стасунках. Але толькі ні пад каго не трэба класціся. Мы – ганарлівыя савецкія людзі з таго перыяду, мы не такое трывалі. Навокал былі жалезныя заслоны, і мы жылі. Так, гэта будзе няпроста, таму што нас спрабуюць расцягнуць. У Цэнтральнай Азіі свае інтарэсы. Я ведаю, пра што кажу. Бачыце, што ва Украіне адбываецца. І да Беларусі дабраліся. Нас ужо ледзь не ў NATO гатовыя ўзяць, толькі, вядома, каб улада памянялася, дэмакратыі паболей, яшчэ чагосьці. Раней пра гэта не казалі. Ідзе барацьба, і пры гэтым адзін з кірункаў – гэта калі «нахіляюць» Расею, спрабуюць «апусціць». Гэта таксама барацьба за Расею. Гэта будзе няпроста, таму нам трэба мазгі сабраць у кучу, паставіць мэту і ісці да яе. І мы гэта можам зрабіць.

Лукашэнка адзначыў, што ён «першым успомніў пра Brexit, пра тыя памылкі Еўрапейскага Звязу, якія трэба пазбегнуць звязу Еўразійскаму».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках