28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» будзе прадаваць квіткі са зніжкамі раз у два тыдні

«Белавія» будзе прадаваць квіткі са зніжкамі раз у два тыдні
ФОТА З САЙТА RUMOL.ORG

У «Белавія» адзначаюць, што ўлічылі цікавасць пасажыраў да эксперыментальных тарыфаў.

«Белавія» прадала большую частку квіткоў зніжаным коштам ужо ў першыя дні лістападаўскай акцыі. Праз цікавасць пасажыраў авіякампанія будзе дадаваць акцыйныя напрамкі раз у два тыдні, распавялі tut.by.

2 лістапада «Белавія» пачала прадаваць квіткі па эксперыментальных тарыфах. Так, квіток у Барселону, Лондан, Парыж можна было купіць за 35 еўраў. Эксперыментальныя тарыфы дзейнічаюць да канца зімовага раскладу - да 31 сакавіка.

Для куплі 2 лістапада сталі даступныя больш за 21 тысячу месцаў з 75-працэнтнай скідкай практычна па ўсёй маршрутнай сетцы да канца зімовага раскладу, распавялі ў авіякампаніі.

- Толькі за першыя дні па найбольш папулярных напрамках выкупілі практычна 90% месцаў. Напрыклад, Амстэрдам - 704, Барселона - 541, Парыж - 1232, Тбілісі - 603, Прага - 692 месцы, - паведамілі ў прэс-службе «Белавія».

Але па-ранейшаму ёсць напрамкі з квіткамі паводле спецыяльнага тарыфу.

- У Санкт Пецярбург выкуплена 821 месца з 2342, у Львоў - 390 з 884, Казань - 143 з 588, Калінінград - 476 з 1254, Адэсу - 130 з 730, - прыводзіць прыклад авіяперавозчык.

У першы дзень продажаў самымі актыўнымі пакупнікамі (55%) былі людзі ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў.

Максімальна ў дзень акцыі адначасова на сайце шукалі білеты больш за 5 тысяч чалавек. Сярэдні паказчык у звычайны час - блізу 300 наведвальнікаў. 75% пакупнікоў - жыхары Беларусі. 59,6% наведвальнікаў сайта падчас акцыі - жанчыны.

У «Белавія» адзначаюць, што ўлічылі цікавасць пасажыраў да эксперыментальных тарыфаў, таму раз у два тыдні ў чацвяргі на сайце авіякампаніі будуць з'яўляцца ад трох да пяці акцыйных кірункаў. Пра іх будуць распавядаць у сацыяльных сетках.

- Хацелася б адзначыць, што авіякампанія штогод імкнецца зніжаць кошт квіткоў. За гэты год у сярэднім кошт знізіўся на 20%, - распавёў гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў. - На жаль, мы, як авіякампанія, не можам уплываць на таксы і зборы. Зборы і таксы ўсталёўваюцца аэрапортамі і складваюцца са збораў за абслугоўванне пасажыраў, дзяржаўных, іміграцыйных такс і збораў за бяспеку ў залежнасці ад маршруту паездкі і краіны вылету ці прылёту. Як правіла, пры палётах у асноўны аэрапорт горада таксы і зборы значна вышэйшыя, чым пры выкананні палётаў на другарадныя, якія знаходзяцца на значнай адлегласці ад пункта прызначэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках