18 красавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Мільён украінскіх імігрантаў не пагражае Польшчы

7
Анджэй Дуда: Мільён украінскіх імігрантаў не пагражае Польшчы
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: EPA

Са слоў прэзідэнта Польшчы, яны часта працуюць вельмі цяжка і выконваюць працу, за якую палякі не хочуць брацца.

Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што ён не заўважаў, каб украінцы шкодзілі ці неяк крыўдзілі палякаў у Польшчы.

З такой заявай кіраўнік Польшчы выступіў у эфіры «Радыё Марыя», паведамляе «Польское радио».

Дуда адказваў на пытанне, звязанае з магчымымі пагрозамі з боку імігрантаў. Ён адзначыў, што больш за ўсё з замежнікаў у Польшчу прыязджае менавіта ўкраінцаў, і, як яму вядома, яны ў асноўным знаходзяцца і працуюць у Польшчы легальна.

«І я не заўважыў, каб яны крыўдзілі або шкодзілі палякам», - сказаў Дуда.

«Паводле падлікаў, у нас ёсць прыкладна 1 мільён імігрантаў з Украіны, якія не ствараюць у нашай краіне, як мне вядома, ніякіх небяспечных арганізацый, якія не ствараюць тэрарыстычнай небяспекі, чаго мы баімся больш за ўсё.

Яны часта працуюць вельмі цяжка і выконваюць працу, за якую палякі не хочуць брацца», - сказаў Дуда.

Ён адзначыў, што не бачыць пагрозы для рэлігійнай або нацыянальнай сітуацыі ў Польшчы ў сувязі з наплывам імігрантаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках