20 красавiка 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме некалькі экіпажаў ДАІ пераследавалі 18-гадовага кіроўцу на «Маздзе»

11
У Слоніме некалькі экіпажаў ДАІ пераследавалі 18-гадовага кіроўцу на «Маздзе»

На яго склалі шэсць пратаколаў.

На 18-гадовага сланімчука склалі шэсць пратаколаў за парушэнні ПДР. Для гэтага супрацоўнікам ДАІ давялося паганяцца за парушальнікам.

Як стала вядома «Газеце Слонімскай», хлопца, навучэнца каледжа, пераследвалі ад заправачнай станцыі, размешчанай на вуліцы Берасцейскай. Ён не падпарадкаваўся шматразовым патрабаванням супрацоўнікаў ДАІ спыніцца, а, наадварот, стаў хавацца ад пагоні.

Затрымалі маладзёна ў дварах на вуліцы Берасцейскай на стаянцы каля дома №109. Ён не справіўся з кіраваннем і пашкодзіў два прыпаркаваныя аўто, адно з якіх належыць супрацоўніку РАУС.

Пры праверцы дакументаў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выявілі, што ні страхоўкі на аўто, ні тэхагляду ў сланімчука няма. Да таго ж высветлілася, што ў гора-кіроўцы няма і пасведчання кіроўцы, і ён кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Цяпер аматару прыгод давядзецца адказаць за ўсе правапарушэнні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках