16 красавiка 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт тоны нафты для Беларусі будзе павялічвацца на $20 штогод

6
Кошт тоны нафты для Беларусі будзе павялічвацца на $20 штогод

Падатковы манеўр прывядзе да падаражання вуглевадародаў для Менска.

Падатковы манеўр у нафтавай галіне Расеі можа прывесці да штогадовага падаражання нафты для Беларусі больш чым на $20 за 1 т, паведаміў у інтэрв'ю БелТА намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

«Пры кошце нафты $70 за барэль увядзенне параметраў падатковага манеўру прывядзе да штогадовага падаражання для нас нафты, паводле папярэдніх разлікаў, больш чым на $20 за тону», - распавёў Уладзімір Сізоў. Адзін з разгляданых механізмаў кампенсацыі для беларускага боку праз падатковы манеўр - зафіксаваць страты ў кошце нафты, якая пастаўляецца з Расеі ў Беларусь.

«Магчыма, падчас перамоваў з расейскім бокам будуць дасягнуты нейкія іншыя падыходы да кампенсацыі для Беларусі. Перамоўны працэс ідзе, казаць аб канчатковым механізме рана, але мы б хацелі, каб да канца года было пэўнае разуменне, у якіх варунках мы будзем працаваць», - адзначыў намеснік старшыні «Белнафтахіма». Беларускі бок разлічвае, што дасягнутыя дамоўленасці будуць адпавядаць духу адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў, які запрацуе ў ЕАЭС.

«Умовы на гэтым рынку павінны быць супастаўныя для ўсіх удзельнікаў. Расейская Федэрацыя праводзіць падатковы манеўр, пры гэтым расейскія нафтаперапрацоўшчыкі атрымаюць падтрымку, кампенсацыі, якія дазволяць зрабіць таннейшым прадукт для ўнутранага рынку.

Натуральна, што ў рамках адзінага рынку ўмовы работы суб'ектаў гаспадарання павінны быць выраўненыя», - сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках