29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «БелДжы» за год страціў 10 тысяч аўтамабіляў

39
Як «БелДжы» за год страціў 10 тысяч аўтамабіляў

Прадпрыемства прадаўжае працаваць у страту, спусташаючы нашы кішэні.

Калі беларускія ўлады ў пачатку гэтага года распрацоўвалі планы выпуску Geely, яны, напэўна, кіраваліся вядомай прымаўкай «дакладнасць - ветлівасць каралёў!» Праўда, для выканання гэтых планаў каралеўскіх здольнасцяў не выстарчыла, піша «Салiдарнасць».

Яшчэ ў студзені беларусам паабяцалі, што да канца 2018 года «БелДжы» выпусціць 15 435 кітайскіх аўтамабіляў Geely. Вось так! Не 15 тысяч і нават не 15 з паловай, а менавіта 15 435, і ніводнай Geely менш! Тут нават самы апошні скептык паверыць.

Але ішлі месяцы, а разам з імі і новенькія Geely паволі ішлі з канвеера. І вось выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара прадпрыемства Генадзь Свідзерскі 8 лістапада паставіў новую задачу на наступны, 2019 год - 25 тысяч аўтамабіляў, паведамляе БелТА.

Але, чакайце, а што ж там з выкананнем папярэдняй задачы? Са слоў усё таго ж Свідэрскага, з пачатку года на прадпрыемстве выраблена больш за 5,4 тысячы легкавых аўтамабіляў. 5,4 тысячы!

Думаецца, не трэба быць вялікім матэматыкам, каб зразумець наколькі гэтая лічба адрозніваецца ад запланаваных 15 435. Як і прагматыкам, каб ацаніць імавернасць дасягнення гэтага выніку за тыя месяцы, што засталіся да канца года.

Не хочацца турбаваць чытача вялікай колькасцю лічбаў. Але тое-сёе ўсё ж хацелася б прывесці, каб паказаць усю адэкватнасць ацэнак нашых уладаў гэтага праекта. Вы думаеце 15 435 Geely - гэта адзіныя «рэалістычныя» планы на 2018 год?

Ну што вы! Пасля адкрыцця «БелДжы» былы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў, што завод выпусціць у 2018 годзе 25 тысяч аўтамабіляў (яшчэ на 10 тысяч больш). Пазней прагучала і іншая лічба - прадаваць да канца гэтага года па 8 тысяч машын за квартал!

Зрэшты, гэта яшчэ кветачкі. Першапачатковыя планы былі куды больш амбіцыйныя. Падчас адкрыцця завода «БелДжы» Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выпускаць штогод «хоць бы» 60 тысяч (!) аўтамабіляў, заўважыўшы, што для выхаду на рэнтабельнасць неабходна 35 тысяч.

А пакуль чыноўнікі спаборнічаюць, хто больш на словах вырабіць Geely, прадпрыемства прадаўжае працаваць у страту, спусташаючы нашы кішэні. І, калі меркаваць з рэальных вынікаў, а не папулісцкіх планаў, гэтую чыюсьці дурноту нам аплачваць яшчэ вельмі доўга.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках