25 красавiка 2024, Чацвер, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і ЗША падпісалі дэкларацыю энэргетычнай бяспекі

Польшча і ЗША падпісалі дэкларацыю энэргетычнай бяспекі

Дэкларацыя з'яўляецца прыкладам прапольскай і праеўрапейскай палітыкі Вашынгтона.

Міністры энэргетыкі Польшчы і ЗША - Кшыштаф Тхужэўскі і Рык Пэры - падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве ў галіне энэргетычнай бяспекі. У дакуменце гаворыцца аб забеспячэнні паставак газу, развіцці атамнай энэргетыкі і падтрымцы ў сферы кібербяспекі, паведамляе «Польскае радыё».

Дэкларацыя ўпісваецца ў канцэпцыю польска-амерыканскага стратэгічнага супрацоўніцтва ў энэргетычнай палітыцы. Польскі міністр энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі нагадаў, што пачатковы яе дакумент падпісалі прэзідэнты Польшчы і ЗША 18 верасня гэтага года ў Вашынгтоне.

«Дзякуючы газапорту ў Свінавусці, а таксама газаправоду Baltic Pipe ў нас павялічыцца магчымасць дыверсіфікацыі паставак паліва. Сэнс палягае ў тым, каб мы былі незалежныя і маглі выбіраць партнёраў. Мы рады, што партнёрамі, якія на гэты момант прапаноўваюць газ выгаднымі коштамі, з'яўляюцца амерыканскія фірмы», - сказаў міністр Тхужэўскі.

У сваю чаргу міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры дадаў, што дэкларацыя з'яўляецца прыкладам прапольскай і праеўрапейскай палітыкі Злучаных Штатаў у галіне энэргетычнай бяспекі.

Знаходзячыся з двухдзённым візітам у Варшаве, Рык Пэры таксама сказаў, што ЗША не выключаюць магчымасць увядзення санкцый у адказ на будаўніцтва газаправода Nord Stream 2. Міністр энэргетыкі ЗША паўтарыў, што Вашынгтон выступае супраць гэтай расейска-нямецкай інвестыцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках