20 красавiка 2024, Субота, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта мой грамадзянскі абавязак, каб змяніць сітуацыю ў краіне»

6
«Гэта мой грамадзянскі абавязак, каб змяніць сітуацыю ў краіне»
КАСТУСЬ ЖУКОЎСКІ

Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі абураны пастановай гомельскага суда.

Гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага пакаралі штрафам сумай 30 базавых адзінак. Суддзя Цэнтральнага раённага суда Віктар Казачок палічыў аператара вінаватым у «незаконным вырабе прадукцыі СМІ» на падставе артыкула 22.9 адміністрацыйнага кодэкса, паведамляе «Радыё Рацыя».

Справа разглядалася менш за 10 хвілін. Кастусь Жукоўскі адзначыў, што яго нават паводле фармальных падстаў не мелі права прыцягваць да адказнасці.

- У мяне няма на сённяшні момант нейкіх пісьмовых дамоваў нават з News information. І тое, што я, напрыклад, дапамагаю свайму былому калегу Андрэю Толчыну тэмамі, падказваю, як лепш зняць - то гэта мой грамадзянскі абавязак, каб змяніць сітуацыю ў краіне. Так, гэта відэа ёсць і на «Белсаце». Дасылаюць людзі, і я раней дасылаў. А што тут супрацьзаконнага. На падставе 34-га артыкула Канстытуцыі я маю права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю.

За апошні тыдзень у дачыненні да Канстанціна Жукоўскага, які спецыялізуецца на асвятленні сацыяльных праблем, склалі 5 пратаколаў за супрацоўніцтва са спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках