24 красавiка 2024, Серада, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца МЗС Аўстрыі скасавала візіт у Расею праз шпіёнскі скандал

5
Кіраўніца МЗС Аўстрыі скасавала візіт у Расею праз шпіёнскі скандал
КАРЫН КНАЙСЛЬ

У аўстрыйскі МЗС выкліканыя расейскія дыпламаты.

Міністарка замежных справаў Аўстрыі Карын Кнайсль скасавала запланаваны візіт у Расею пасля таго, як стала вядома пра аўстрыйскага афіцэра, які працаваў на расейскую выведку.

Пра гэта заявіў аўстрыйскі канцлер Себасцьян Курц, паведамляе Krone Zeitung.

"Любы шпіянаж непрымальны, у тым ліку расейскі шпіянаж у Еўропе", – сказаў ён.

Канцлер таксама дадаў, што Вена "працуе з міжнароднымі партнёрамі" ў гэтым пытанні.

Паводле ягоных словаў, у аўстрыйскі МЗС былі выкліканыя расейскія дыпламаты.

Раней стала вядома, што ў Аўстрыі затрымалі экс-палкоўніка Узброеных сілаў краіны паводле падазрэння ў працы на расейскую выведку з канца 1990 гадоў.

Расследаванне вядзецца ў дачыненні да 70-гадовага аўстрыйскага палкоўніка ў адстаўцы, які перадаваў расейскай вайсковай выведцы інфармацыю пра міграцыйны крызіс, аўстрыйскую вайсковую авіяцыю і артылерыйскія сістэмы, а таксама дэталёвую інфармацыю пра шматлікіх аўстрыйскіх высокапастаўленых вайскоўцаў.

Паводле звестак выдання, за свае паслугі палкоўнік з Зальцбурга атрымаў блізу 300 тысячаў еўраў.

Кіраўніца МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль у жніўні запрасіла прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на сваё вяселле.

Гэтая пастанова выклікала вострую крытыку з боку аўстрыйскіх СМІ і палітыкаў, якія запатрабавалі адстаўкі дыпламата.

Сама Кнайсль заявіла, што не шкадуе пра запрашэнне Пуціна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках