24 красавiка 2024, Серада, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстрыі затрымалі афіцэра, які 20 гадоў працаваў на расейскую выведку

8
У Аўстрыі затрымалі афіцэра, які 20 гадоў працаваў на расейскую выведку
Фота: EPA

Наспявае дыпламатычны скандал.

У Аўстрыі затрымалі экс-палкоўніка Узброеных сілаў краіны паводле падазрэння ў працы на расейскую выведку з канца 1990 гадоў.

Пра гэта паведамляе газета Krone Zeitung са спасылкай на прэс-сакратара Міністэрства абароны Аўстрыі, паведамляе nv.ua.

Як стала вядома, расследаванне вядзецца ў дачыненні да 70-гадовага аўстрыйскага палкоўніка ў адстаўцы, які перадаваў расейскай вайсковай выведцы інфармацыю пра міграцыйны крызіс, аўстрыйскую вайсковую авіяцыю і артылерыйскія сістэмы, а таксама дэталёвую інфармацыю пра шматлікіх аўстрыйскіх высокапастаўленых вайскоўцаў.

Паводле звестак выдання, за свае паслугі палкоўнік з Зальцбурга атрымаў блізу 300 тысячаў еўраў.

"Так, гэты выключны выпадак сапраўды мае месца. Мы вельмі рады, што гэты падазраваны цяпер выкрыты", – заявіў выданню прэс-сакратар Мінабароны Аўстрыі.

Афіцэр кожныя два тыдні выходзіў на сувязь са сваім сувязным у расейскіх спецслужбах "Юрыем" і перадаваў яму таемныя дакументы. Як адзначылі ў Службе армейскай контрвыведкі Аўстрыі, прадухіліць шпіянаж палкоўніка атрымалася пасля таго, як расейскія спецслужбы перадалі яму сігнал, што аўстрыйскі бок яго раскрыў.

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц і кіраўнік Мінабароны краіны Марыа Кунасек, каментуючы тое, што адбылося, асудзілі Расею за ейны падыход.

"Гэта проста немагчыма", – заявіў Курц.

Міністр абароны Аўстрыі мае намер выклікаць да сябе вайсковага аташэ Расеі ў краіне паводле гэтай справы.

"Шпіёнская дзейнасць супраць нейтральнай краіны недапушчальная", – сказаў Кунасек.

Паводле ягоных словаў, і пасля халоднай вайны нейтральныя дзяржавы з'яўляюцца мэтай шпіянажу.

"Гэта дэманструе, наколькі важная шчыльная і эфектыўная сетка бяспекі. Гэты выпадак для нас стаў падставай узмацніць захады контрвыведкі ў сферы кіберабароны", – дадаў міністр.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках