29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чарнавус-малодшы прадаўжае змагацца за скасаванне дэкрэта аб «дармаедах»

7
Мікалай Чарнавус-малодшы прадаўжае змагацца за скасаванне дэкрэта аб «дармаедах»

Баранавіцкі актывіст звярнуўся ў ААН.

Восьмага лістапада актывіст з Баранавічаў, юрысконсульт Мікалай Чарнавус-малодшы пасля безвыніковай барацьбы за свае правы ў беларускіх судах падаў скаргу ў Камітэт у правах чалавека ААН, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Скарга тычыцца парушэння ягонага права свабодна выказваць сваё меркаванне. Так, 6 лютага 2017 года Мікалай Чарнавус-малодшы разам з іншымі грамадзянамі прыйшоў да будынка Інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў у Баранавічах, каб перадаць подпісы жыхароў горада за скасаванне дэкрэта №3 і сабраць дадатковыя подпісы.

Праз некаторы час ён даведаўся, што на яго быў складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне паводле ч.2 арт.23.34 КаАП РБ. А далей, 20 сакавіка, суддзя баранавіцкага суда Аксана Копач прызнала Чарнавуса вінаватым у правапарушэнні і аштрафавала яго на 25 базавых велічыняў (575 рублёў). Мікалай Чарнавус абскардзіў штраф у Берасцейскім абласным судзе, аднак пастанова раённага суда засталася нязменнай. Цяпер Мікалай Чарнавус пастанавіў звярнуцца ў міжнародны орган для абароны сваіх правоў.

Праваабаронцы ПЦ "Вясна" з Баранавічаў Сяргей Гоўша і Аляксандр Вайцешык, якія дапамагалі Чарнавусу з падачай скаргі ў КПЧ, адзначаюць, што пераслед за збор подпісаў груба парушае права грамадзянаў на мірныя сходы, замацаванае ў арт. 19 і 21 Міжнароднага пакта грамадзянскіх і палітычных правоў.

Нагадаем, што скаргу, якая тычыцца таго ж інцыдэнту, у траўні ў Камітэт правоў чалавека ААН падаў бацька Чарнавуса-малодшага – Мікалай Чарнавус.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках