29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непрышчэпленых беларусаў будуць пускаць у Польшчу

2
Непрышчэпленых беларусаў будуць пускаць у Польшчу

Ніякіх дадатковых абмежаванняў на мяжы для беларусаў не плануецца ў сувязі з адром.

У Польшчы актыўна пачынаюць змагацца з завазнымі выпадкамі адру. СМІ паведамляюць, што нашы суседзі хочуць забараніць уезд замежнікам, у якіх няма прышчэпак ад адру. Нібыта гэта закране перш за ўсё іншаземцаў з усходу, што непасрэдна тычыцца і беларусаў.

Прэс-сакратар Галоўнай санітарнай інспекцыі (Główny Inspektorat Sanitarny) Ян Бондар у каментары Еўрарадыё супакойвае і кажа, што ніякай забароны на ўезд не плануецца:

«У Польшчы шмат замежнікаў, і не ва ўсіх ёсць прышчэпкі, а ў Польшчы прышчэпкі дзецям абавязковыя. Таму мы будзем звяртацца да ўкраінцаў і беларусам, якія стала пражываюць у Польшчы, і будзем ім нагадваць, што прышчэпкі для дзяцей у Польшчы абавязковыя і бясплатныя».

Ян Бондар дадае, што ніякіх дадатковых абмежаванняў на мяжы не плануецца і распавядае, якія пакаранні за адмову прышчапіць дзяцей пагражаюць бацькам:

«У Польшчы спачатку з бацькамі размаўляюць, але, калі ёсць супраціў, то на іх можна накласці штраф з мэтай выканання абавязку. І ў сярэднім гэта 1000 злотых (блізу 565 рублёў, - заўв.). І гэты штраф можа быць накладзены некалькі разоў, пакуль бацькі не выканаюць свой абавязак. Але мы ў першую чаргу заўсёды спрабуем размаўляць з такімі бацькамі».

Адзначым, што ў чацвер у Польшчы парламенцкія камісіі аховы здароўя і сацыяльнай палітыкі і сям'і адхілілі грамадзянскі праект, які прадугледжвае ліквідацыю абавязковай вакцынацыі.

Такім чынам, у Польшчы застаюцца абавязковымі больш за дзесяць відаў вакцынацыі, ад якіх нельга адмовіцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках