19 красавiка 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец, які 12 гадоў ствараў макет «ідэальнага горада», атрымаў прэмію

1
Гарадзенец, які 12 гадоў ствараў макет «ідэальнага горада», атрымаў прэмію

Ігар Лапеха стварыў унікальны архітэктурны макет роднага горада.

Сёлетняя прэмія імя Ядкоўскага, якая ўручаецца за дасягненні ў справе вывучэння і захавання спадчыны Горадні, дасталася Ігару Лапеху. Ён стварыў унікальны архітэктурны макет роднага гораду, передает belsat.eu.

У рамках Дзён Святога Губерта ў Горадні традыцыйна ўручаюць прэмію імя Ядкоўскага. Гэтая прэмія паўстала ў 2012 годзе і ўручаецца ўжо сёмым разам тым, хто выступіў у абарону ці зрабіў унёсак у развіццё і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Горадні за мінулы год.

ФРАГМЕНТЫ МАКЕТУ «ІДЭАЛЬНАЙ ГОРАДНІ» ІГАРА ЛАПЕХІ.

На прызавы фонд скідваюцца сябры журы

Гэта ўнікальны для Беларусі праект, арыентаваны выключна на адзін горад і яго культурнае поле – на Горадню. Юзэф Ядкоўскі, чыё імя носіць прэмія, быў стваральнікам гістарычнага музея ў Старым замку ў перадваенны час, гісторыкам і збіральнікам даўніны.

МОМАНТ УРУЧЭННЯ ПРЭМІІ ІМЯ ЯДКОЎСКАГА ІГАРУ ЛАПЕХУ.

«Рашэнне па намінантах і лаўрэату прымае Рада прэміі, – тлумачыць гісторык і сябар Рады Таццяна Касатая, – Гэта каля 15 чалавек, прафесійныя гісторыкі ў асноўным. Сёлетняя прэмія – гэта грамата і прызавы фонд. На фонд, што цікава, грашыма складаюцца самі сябры журы, а не спонсары ці арганізацыі. У папярэднія гады была медаль з партрэтам Ядкоўскага, але сёлета яна замененая граматай».

Раней прэмію ўжо атрымлівалі, напрыклад, стваральнік адзінай у Беларусі аптэкі-музея Фёдар Ігнатовіч альбо «патрыярх» гарадзенскага краязнаўства і педагог Алесь Госцеў. Хто ж гэтым разам?

МОМАНТ УРУЧЭННЯ ПРЭМІІ ІМЯ ЯДКОЎСКАГА ІГАРУ ЛАПЕХУ.

«Гэты чалавек даўно ўжо меўся атрымаць прэмію», – заўважыла спадарыня Таццяна падчас уручэння граматы Ігару Лапеху. Ягонае дасягненне – макет «Ідэальнай Горадні», які займае 16 кв. м і ўключае масу даўно зніклых архітэктурных скарбаў гораду: Палац Радзівілаў, Фара Вітаўта, ратуша і г.д. – усё тут!»

12 год працы і блізу 15-17 тысяч даляраў

«Заўсёды прыемна і натхняльна, калі людзі бачаць плён тваёй працы і яе ацэньваюць, – адзначыў Ігар. – Спадзяюся, што праца працягнецца. Горадня будзе не толькі найлепшым горадам у наяўнасці, але і ў макеце, таму што аналагаў у Еўропе фактычна няма».

ІГАР ЛАПЕХА.

На стварэнне макету ў Ігара пайшло 12 год. Гэта на 80% ягоная праца і прыкладна на 20% – дапамога вучняў. Агульную колькасць грошаў, якія пацягнуў праект, Лапеха ацэньвае ў 15-17 тысяч даляраў. Гэта прыватныя сродкі аўтара. Цяпер макет знаходзіцца ў Культурным цэнтры «Фестывальны» на вуліцы Тэльмана, 4 у Горадні і яго можа ўбачыць кожны.

ТАЦЦЯНА КАСАТАЯ.

Спадар Ігар адзначае, што гэта яшчэ не канец працы. Ёсць пакуль не закранутыя часткі гораду – парк Жылібера альбо Гарадніца – якія яшчэ з’явяцца ў форме макету і будуць дасяжныя ўсім цікаўным. Праўда, цяпер Лапеха больш спадзяецца на дапамогу вучняў, каб і ў гэтай справе падрастала маладая змена.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках