19 лiстапада 2018, панядзелак, 4:56
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

У магілёўскай школе на сметнік выкінулі два партрэты Лукашэнкі

47

Чым не дагадзілі адразу два партрэты дыктатара?

На сметнік з сярэдняй школы №19 адправіліся партрэты Лукашэнкі, паведамляе жыхарка Магілёва. Яна даслала здымкі з месца падзей у рэдакцыю mogilev.online.

Чым не дагадзілі адразу два партрэты Лукашэнкі, незразумела. Магчыма, здымкі проста выцвілі і прыйшлі ў непрыдатнасць.