20 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Навумава стала віцэ-чэмпіёнкай свету ў цяжкай атлетыцы

Дар'я Навумава стала віцэ-чэмпіёнкай свету ў цяжкай атлетыцы
ДАР'Я НАВУМАВА

Беларуска здабыла срэбра ў дваяборстве ў катэгорыі да 81 кг.

Беларуская цяжкаатлетка Дар'я Навумава здабыла срэбра па суме дваяборства на чэмпіянаце свету-2018 у вагавой катэгорыі да 81 кг. Золата здабыла гішпанка Лідзія Валянцін, бронза дасталася Тамары Салазар Арсе з Эквадора, паведамляе «Прессбол».

Наша суайчынніца таксама падзяліла малы залаты медаль у штуршку, падняўшы штангу вагой 137 кг.

Чэмпіянат свету 2018. Жанчыны, - 81 кг

1. Лідзія Валянцін (Гішпанія) - 249 (113 + 136) кг

2. Дар'я Навумава (Беларусь) - 245 (108 + 137) кг

3. Тамара Салазар Арсе (Эквадор) - 242 (105 + 137) кг

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках