Даляр і еўра падаражэлі на таргах у Менску
- 8.11.2018, 17:02
- 9,546
Расейскі рубель патаннеў.
На валютных таргах у Менску 8 лістапада даляр і еўра падаражэлі, расейскі рубель патаннеў.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр падаражэў на Br0,0008 і складае Br2,1219 (6 лістапада - Br2,1211 за $1).
Еўра падаражэў на Br0,0031 да Br2,425 (6 лістапада - Br2,4219 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0123 да Br3,2034 за 100 расейскіх рублёў (6 лістапада - Br3,2157 за 100 расейскіх рублёў).