28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Самыя экстрэмальныя варыянты арэнды жылля ў Менску

3
Фотафакт: Самыя экстрэмальныя варыянты арэнды жылля ў Менску

У некаторых дамах можа змясціцца да 30 чалавек.

Жыццёвыя сітуацыі ў студэнтаў бываюць розныя. Калі кожная капейка на рахунку і фінансавай падтрымкі ад сваякоў чакаць не даводзіцца, абставіны вымушаюць эканоміць на ўсім, у тым ліку на арэндзе жылля. Звычайна маладыя людзі ў складчыну здымаюць старыя кватэры і жывуць па два-тры чалавекі ў адным пакоі, але бываюць і больш экстрэмальныя варыянты. Журналісты onliner.by прыгледзеліся да іх бліжэй.

Адзін з катэджаў у Ждановічах прыстасаваны для пражывання будаўнікоў. Зрэшты, студэнтам тут таксама могуць даць прытулак. Усярэдзіне пануе брутальная атмасфера: не атынкаваныя сцены, адкрытая праводка, металічныя двух'ярусныя ложкі, якія стаяць проста на бетоннай сцяжкі. Своеасаблівы «лофт», пражыванне ў якім каштуе 120 рублёў за месяц ($56,5).

Мяркуючы з фатаграфій, некаторыя ложка-месцы здаюцца наўпрост у памяшканні газавай кацельні.

Катэдж можа змясціць да 30 чалавек. З выгод цывілізацыі ёсць электраэнэргія, гарачая вада, каналізацыя, душавыя кабіны. Да цэнтра горада дабірацца зручна - электрычка за пяць хвілінаў хады.

Занадта брутальна? Адзін з альтэрнатыўных варыянтаў - спальныя месцы ў прыватным доме на вуліцы Кобрынскай. Тут пакоі хоць бы з аздабленнем і мэбляй, ды і пражыванне каштуе танней - 106 рублёў на месяц з чалавека ($50). Камунальныя аплаты ўключаныя ў гэтую суму.

«Размяшчэнне па 4-5 чалавек у пакоі, у асноўным хлопцы. У доме ўсе выгоды, інтэрнэт, ёсць пасцельныя прыналежнасці і неабходны посуд, - паведамляецца ў аб'яве. - У доме неабходна выконваць правіла інтэрната, паліць можна на кухні і на вуліцы, выпіваць можна ў меру, не канфліктаваць з іншымі жыхарамі».

Вельмі каларытны катэдж з ляпнінай і мудрагелістымі столямі здаецца дзесьці ў Заводскім раёне Менска. 120 рублёў з чалавека ($56,5), мінімальны тэрмін арэнды ложка-месца - 1 месяц.

«Здам ложка-месца ў прыватным доме ў Заводскім раёне. Для прыезджых, студэнтаў, будаўнікоў. Добрае транспартнае злучэнне, да метро 10 хвілін. Чысты ложак, Wi-Fi, паркоўка. Ёсць усё неабходнае для камфортнага пражывання і адпачынку», - сказана ў аб'яве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках