27 красавiка 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы імкліва развіваецца вінаробства

3
У Польшчы імкліва развіваецца вінаробства

Сёлета ў Польшчы колькасць вінаграднікаў перавысіла 200.

Паводле апошніх звестак энатурыстычнага партала, у канцы кастрычніка колькасць вытворцаў дасягнула ўжо 230. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на выданне Rzeczpospolita.

«Колькасць афіцыйна зарэгістраваных вінаробаў пачала расці, бо людзі, якія шукаюць магчымасць інвеставаць, бачаць, што рынак віна ў Польшчы ўмацоўвае свае пазіцыі», - сказаў старшыня асацыяцыі «Энакультура».

Аднак, пакуль польскае віно не прэзентаванае шырока на паліцах крам. Толькі ў крамах сеткі Lidl прадаецца віно з кракаўскіх вінаграднікаў «Сярэбраная гара» і ў супермаркетах сеткі Biedronka можна знайсці віно з вінаграднікаў у Жэшуве пад назвай «Паланэз».

Акрамя таго, спажыўцы часта абвінавачваюць мясцовых вінаробаў у адносна высокім кошце айчыннага прадукту.

«Я мяркую, што польскія віны павінны быць прэзентаваныя больш шырока і больш даступнымі коштамі, чым цяперашнія», - адзначыў уладальнік вінаградніку Богдан Касперэк.

Кошты польскага віна пачынаюцца з 30-35 злотых (7-8 еўраў). «Некалькі гадоў таму мы думалі, што кошт будзе зніжацца адначасова з развіццём вінаграднікаў, але парадаксальна тое, што ён нават пачаў расці», - сказаў уладальнік крамы «Польскія віны» Лукаш Храстоўскі.

Пры гэтым Лукаш Храстоўскі выступае ў абарону айчыннага вытворцы. На ягоную думку, не ўсе вінаробы пагадзіліся супрацоўнічаць з крамамі, бо тыя хочуць набываць прадукт нізкімі коштамі.

«Многія вінаробы не хочуць ісці на такую ўгоду, але толькі такім чынам можна папулярызаваць польскае вінаробства. Айчынны алкагольны напой праз высокі кошт вытворчасці ніколі не будзе канкураваць з масавымі імпартнымі вінамі з коштамі 15-20 злотых (3,5-4,5 еўра)», - сказаў Лукаш Храстоўскі.

На ягоную думку, у дарагіх польскіх вінаў усё ж ёсць будучыня - экспарт. «Польскія віны часта настолькі добрай якасці, што пачынаюць перамагаць на замежных конкурсах. Таксама з'яўляюцца экалагічныя віны», - дадае ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках