26 красавiка 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя, Беларусь ды іншыя: названыя найменш турыстычныя краіны свету

9
Індыя, Беларусь ды іншыя: названыя найменш турыстычныя краіны свету

Наша краіна заняла месца паміж Буркіна-Фасо і Суданам.

Калі вы аддаяце перавагу нязведаным турыстычным месцам, у якіх вам не давядзецца шпацыраваць у натоўпе іншых падарожнікаў, адпраўляйцеся ў Бангладэш. Гэтая краіна ўзначаліла рэйтынг найменш турыстычных краін свету, складзены аналітыкамі Priceonomics на аснове звестак Сусветнага банка, паведамляе «Новое время».

Паводле вынікаў параўнання колькасці штогадовых замежных наведвальнікаў у кожнай краіне з колькасцю насельніцтва, гэтая краіна ў Паўднёвай Азіі з'яўляецца найменш турыстычным месцам у свеце, піша Independent.

Пры больш чым 160 млн грамадзян у 2014 годзе (апошнія звесткі Сусветнага банка) яе наведала ўсяго 125 тысяч турыстаў. Такім чынам, на аднаго турыста ў гэтай краіне прыпадае 1 273 жыхароў Бангладэш.

Для параўнання, у Ірландыі пражывае блізу 4,8 млн чалавек, і ў 2017 годзе яе наведала больш за 9 млн наведвальнікаў. Тут на аднаго турыста прыпадае прыкладна двое мясцовых жыхароў.

Дзякуючы сваім выдатным шпацырным маршрутам, выдатным пляжам і сафары, Бангладэш мог бы стаць папулярным месцам для падарожжаў. Аднак сталыя асцярогі ў дачыненні бяспекі, паводкі і крайняя галеча мясцовага насельніцтва адпужваюць усіх, акрамя самых бясстрашных падарожнікаў.

25 найменш турыстычных краін свету:

месца прызначэння (мясцовыя жыхары на аднаго турыста)

1. Бангладэш (1273)

2. Гвінея (372)

3. Малдова (323)

4. Індыя (169)

5. С’ера-Леонэ (144)

6. Нігер (142)

7. Эфіопія (126)

8. Чад (111)

9. Мадагаскар (106)

10. Малі (102)

11. Буркіна-Фасо (92)

12. Беларусь (69)

13. Судан (58)

14. Кот-д'Івуар (47)

15. Танзанія (47)

16. Бенін (44)

17. Папуа-Новая Гвінея (41)

18. Ангола (41)

19. Таджыкістан (39)

20. Венесуэла (36)

21. Непал (36)

22. Кенія (36)

23. Бразілія (32)

24. Уганда (30)

25. Саламонавы Выспы (28)

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках