25 красавiка 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне спрасцілі размытнёўку аўтамабіляў з Еўропы

8
Ва Украіне спрасцілі размытнёўку аўтамабіляў з Еўропы

За зніжэнне мытнага падатку прагаласавалі 250 дэпутатаў.

Вярхоўная Рада прыняла закон, які прадугледжвае зніжэнне акцызу на размытнёўку аўтамабіляў. Як паведамляе LIGA.net, за змены ў Падатковы кодэкс з нагоды падаткаабкладання легкавых аўтамабіляў (законапраект N8487) у другім чытанні агулам прагаласавалі 250 дэпутатаў.

Базавая стаўка падатку для аўтамабіля з аб'ёмам рухавіка да 3000 куб см складзе €50, больш за 3000 куб см - €100. Базавая стаўка для дызельных рухавікоў аб'ёмам 3500 куб см складзе €75, больш за 3500 куб см - €150. Прадугледжана, што каэфіцыент для аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся больш за 15 гадоў, складае 15.

Для тых, хто выканаў умовы часовага парадку мытнага афармлення легкавых аўтамабіляў, прадугледжаная магчымасць аформіць аўтамабіль у рэжыме імпарту, выплаціўшы штраф у дзяржбюджэт.

Формула вылічэння

Базавая стаўка х Каэфіцыент рухавіка х Каэфіцыент узросту = Сума акцызнага падатку

Разлік акцызнага падатку для аўто з бензінавым рухавіком:

аб'ём рухавіка 2000 куб.см, год выпуску аўто 2012 (поўных 5 гадоў)

€50 х 2 (2000 куб.см/1000) х 5 (гадоў) = €500.

Разлік акцызнага падатку для аўто з дызельным рухавіком:

аб'ём рухавіка 1600 куб.см, год выпуску аўто выпуску: 2007 (поўных гадоў 10)

€75 х 1,6 (1600 куб.см/1000) х 10 (гадоў) = 1200 еўраў.

Акцызны падатак, разлічаны паводле прапанаванай формулы, будзе значна меншым за дзейны на гэты момант.

У кошт размытнёўкі аўто таксама ўваходзяць ПДВ (20%), увазная мыта (10%) і збор у Пенсійны фонд (3-5% ад кошту).

Нагадаем, у першым чытанні законапраекты NN8487, 8488 пра новыя правілы ўвозу ва Украіну аўтамабіляў з еўрапейскімі нумарамі парламент прыняў у пачатку ліпеня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках