19 красавiка 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто будзе беларускім «гуртом году»?

Хто будзе беларускім «гуртом году»?

Пяцёрка прэтэндэнтаў.

Беларускі музычны партал TuzinFM.by абвясьціў намінантаў на «Найлепшы гурт» у музычнай прэміі «Героі году», перадае «Радыё Свабода».

Раней партал ужо называў намінантаў на «Адкрыцьцё году»: узнагароду могуць атрымаць D.Jaza, Nürnberg, Раман Волазьнеў, «Няміга», Dee Tree і Loudscage.

Найлепшымі выканаўцамі на прэміі «Героі году» ў папярэднія гады называліся «Крамбамбуля» (двойчы), «Ляпіс Трубяцкі» (двойчы), «Глюкі» (двойчы), Zet, N.R.M., Akute, Re1ikt, Dzieciuki, Vuraj і TonqiXod, а таксама Міхал Анемпадыстаў (як рок-паэт).

Сёлета на прэмію «Найлепшы гурт» прэтэндуюць:

«Дай дарогу!»

By Cry

«Петля пристрастия»

Алесь Ясінскі

Nizkiz

Palina

Пераможцы сёлетняга конкурсу зайграюць на канцэрце 12 сьнежня. Арганізатары абяцаюць «сюрпрызы». Квіткі ўжо зьявіліся ў продажы ў інтэрнэце па цане ад 10 рублёў.

«Тузін гітоў» у дзень канцэрту адзначыць сваё 15-годзьдзе. З 2003-га партал складае гіт-парад беларускай музыкі. Акрамя штогадовай прэміі «Героі году», якая прысуджаецца ад 2007 году, ёсьць яшчэ цэлы шэраг праектаў. Сярод іх праект кавэраў «Тузін.Перазагрузка», кінапраект «Тузін.Немаўля», «Радыё Тузін», рэгулярны конкурс «Засьпявай», мэмарыяльны мультымэдыйны праект «(Не)расстраляныя» і музычная тэлеперадача «Belsat Music Live», якую вядзе заснавальнік сайту Сяргей Будкін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках