20 красавiка 2024, Субота, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскім метро зламаўся цягнік з пасажырамі

5
У Менскім метро зламаўся цягнік з пасажырамі

Рух на 1-й лініі метро быў спынены.

У менскім метро сёння на 12 хвілін спыняўся рух цягнікоў на першай (Маскоўскай) лініі - з 12.48 да 13.00. Прычынай называюць «няспраўнасць рухомага складу», паведамляе euroradio.fm.

Пра здарэнне паведамілі ў сацсетках пасажыры метро. Ivan Pažytnych у «Твітэры» напісаў, што цягнік з праблемамі з'ехаў са станцыі «Плошча Леніна» ў бок станцыі «Інстытут культуры». Перад станцыяй цягнік спыніўся і некаторы час стаяў. Потым ён паехаў, «моцна хістаючыся», як адзначыў пасажыр.

Прэс-служба метрапалітэна паведаміла ў сацсетках, што рух быў адноўлены а 13.00, і папрасіла прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках