26 красавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура застаўся без золата

10
Мадура застаўся без золата
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Банк Англіі адмовіў дыктатару Венесуэлы.

Урад Венесуэлы, дзе спроба пабудаваць сацыялістычны рай скончылася гуманітарнай катастрофай, застаўся без ключавой крыніцы цвёрдай валюты, паведамляе finanz.ru.

Банк Англіі адказаў адмовай прэзідэнту Нікаласу Мадура на просьбу аб рэпатрыяцыі 15 тон золата, якое знаходзіцца на захоўванні ў брытанскім ЦБ і жыццёва неабходнае венесуэльскаму ўраду, які сутыкнуўся з абрынаннем здабычы нафты, інфляцыяй 1 000 000% і дэфолтам у вонкавых запазычанасцях.

Паводле звестак Reuters, Мадура, былы кіроўца аўтобуса, які падняўся да кіравання краінай, дзякуючы прафсаюзнай лесвіцы, адправіў запыт на вяртанне залатых зліткаў блізу двух месяцаў таму.

Аднак у канцы кастрычніка ЗША пашырылі венесуэльскі пакет санкцый, забараніўшы краіне не толькі пазычаць валюту на сусветных рынках, але і праводзіць угоды з каштоўнымі металамі.

Як паведамляе The Times са спасылкай на крыніцы, Банк Англіі адмовіў Мадура ў вяртанні золата коштам 550 млн даляраў, запатрабаваўшы растлумачыць, на што будуць накіраваныя даходы ад яго продажу.

У цэнтрабанка паўсталі асцярогі, што Мадура прадасць дзяржаўнае золата і выкарыстоўвае атрыманыя сродкі для ўласнай выгады, патлумачыла крыніца The Times.

Запытанае золата складае амаль 10% залатога запасу Венесуэлы, які ўпаў у 2,2 разы ў параўнанні з 2014 годам, калі значнае падзенне коштаў нафты адправіла эканоміку ў смяротную спіраль.

Венесуэла выкарыстоўвае золата для своп-аперацый, змяняючы яго на цвёрдую валюту праз заходнія банкі, а таксама для наўпроставага гандлю з Турцыяй, якой Мадура ў 2018 годзе прадаў больш за 90 тон каштоўнага металу.

Відавочна свежая порцыя зліткаў спатрэбілася Мадура напярэдадні валютных аўкцыёнаў, на якіх ён абяцаў прадаць 2 млрд еўраў, мяркуе эканаміст Sintesis Financiera Тамара Эрэра.

Зрэшты, складанасці ўзніклі і да адмовы Банка Англіі: для перапраўкі шматтоннай партыі патрабавалася страхоўка. На пошукі ахвотных застрахаваць партыю сышло два месяцы, але высілкі поспеху не мелі.

На ацэнку МВФ, у 2018 годзе эканоміка Венесуэлы абрынецца на 18%, а ў наступным - яшчэ на 6% пры інфляцыі 10 000 000%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках