25 красавiка 2024, Чацвер, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры простыя прадукты, якія паляпшаюць самаадчуванне і выгляд

3
Тры простыя прадукты, якія паляпшаюць самаадчуванне і выгляд

Адзін з іх - квашаная капуста.

Навуковец-дыетолаг з Кэмбрыджскага ўніверсітэта Мэрылін Гленвіл параіла ўжываць у ежу тры простыя і даступныя прадукты, здольныя паляпшаць самаадчуванне, а таксама спрыяльна ўплываюць на выгляд, паведамляе healthinfo.ua.

Спецыялістка настойліва рэкамендуе ўжываць фасолю. Гэты прадукт, са слоў Гленвіл, утрымлівае крухмал амілозу, што не распадаецца пад дзеяннем страўнікавага соку. Да кішэчніка амілоза дабіраецца практычна ў нязменным выглядзе і ўплывае на кішачную мікрафлору не горш за клятчатку - забяспечвае харчаванне для карысных бактэрый. Як вынік, актывізуецца метабалізм і вывядзенне прадуктаў перапрацоўкі арганізмам, што умацоўвае імунітэт, спрыяе добрай фігуры і добраму стану скуры.

За іншыя прадукты, які паляпшаюць самаадчуванне і выгляд, доктар Мэрылін Гленвіл уважае натуральныя кісламалочныя прадукты - іх яна раіць есці кожны дзень. Ужыванне гэтых прадуктаў таксама дапамагае нармалізаваць мікрафлору кішэчніка і стрававання.

Таксама эфектыўныя для паляпшэння самаадчування і вонкавага выгляду на думку спецыялісткі ферментаваныя прадукты - квашаная капуста. Экспэрт патлумачыла, што прадукты натуральнага закісання дабра ўплываюць на мікрафлору ЖКТ, ад якой, з ейных словах, здароўе чалавека залежыць галоўным чынам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках