29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Каталікі Слуцка прайшлі з паходнямі па горадзе

Фотафакт: Каталікі Слуцка прайшлі з паходнямі па горадзе

У працэсіі ўдзельнічалі сотні чалавек.

Больш за 200 чалавек удзельнічалі ў хросным ходзе ўвечары 7 лістапада вуліцамі Леніна, Чэхава і Зялёнай. Шэсце пачалося каля касцёла і пасля больш чым двухкіламетровага кола там жа і закончылася, паведамляе «Курьер».

Па дарозе вернікі зрабілі 14 прыпынкаў для малітваў, каб успомніць ўсе хросныя пакуты Госпада. Місіянеры распавядалі пра значэнне кожнай з іх, этапы і пра тое, як гэта звязана з паўсядзённым жыццём вернікаў. Як гэтае жыццё палепшыць дзякуючы Хрысту. Казалі пра клопат пра здароўе, пра бацькоў і дзяцей.

У адпаведнасці з этапамі ходу крыж па чарзе неслі бацькі сваіх дзяцей, пажылыя людзі, прадстаўнікі педагагічных і медыцынскіх прафесій і г.д. Па дарозе прыхаджане спявалі царкоўныя песні.

Такі хрэсны ход прайшоў у Слуцку ўпершыню з тых часоў, як 26 гадоў таму была ўтвораная каталіцкая абшчына.

У хросным ходзе ўдзельнічалі місіянеры Кангрэгацыі Найсвяцейшага Збаўцы (рэдэмптарысты, каталіцкая мужчынская манаская кангрэгацыя).

На парозе касцёла пасля заканчэння ходу яны падзякавалі ўсім.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках