19 красавiка 2024, Пятніца, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla знайшла замену Ілону Маску ў радзе дырэктараў

1
Tesla знайшла замену Ілону Маску ў радзе дырэктараў
РОБІН ДЭНХОЛМ
ФОТА: TESLA

Пераемніца бізнэсоўца ўзначальвала аўдытарскі камітэт кампаніі.

Tesla знайшла замену Ілону Маску, які пакінуў пасаду старшыні рады дырэктараў кампаніі паводле дамовы з Камісіяй аб каштоўных паперах ЗША. Паведамленне размешчанае на сайце кампаніі, піша РБК.

Новым старшынёй рады дырэктараў стала Робін Дэнхолм, якая ўваходзіла ў раду дырэктараў Tesla ў якасці незалежнага дырэктара і ўзначальвала аўдытарскі камітэт кампаніі.

Па-за Tesla Дэнхолм з'яўляецца фінансавай дырэктаркай і кіраўніцай дэпартамента стратэгіі кампаніі Telstra Corp Ltd. - найбуйнейшага тэлекамунікацыйнага аператара Аўстраліі.

На ўвесь час шасцімесячнага пераходнага перыяду, падчас якога Дэнхолм паводле кантракту павінна заставацца фінансавым дырэктарам Telstra, Ілон Маск будзе ёй дапамагаць, паведамляе Tesla.

«Ілон стане рэсурсам для Робін і надасць ёй усялякую падтрымку, у якой яна будзе мець патрэбу ў новай ролі старшыні», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі. На час пераходнага перыяду Дэнхолм таксама не будзе ўзначальваць аўдытарскі камітэт Tesla, удакладняе кампанія.

Сыход Маска з пасады старшыні рады дырэктараў Tesla быў асноўнай умовай пагаднення з Камісіяй аб каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC). У жніўні Маск напісаў у Twitter, што гатовы выкупіць акцыі Tesla з рынку коштам $420 за штуку і, такім чынам, пераўтварыць кампанію з публічнай у прыватную. Пасля гэтага твіту акцыі Tesla пайшлі ўверх.

У SEC прыйшлі да высновы, што сваім твітам Маск увёў інвестараў у зман, і абвінавацілі яго ў махлярстве.

У выніку ўгоды з SEC Маска і Tesla абавязалі выплаціць штрафы (кожны сумай $20 млн). Пры гэтым Маску дазволілі захаваць пасаду генеральнага дырэктара кампаніі. Акрамя таго, кампанія павінна заснаваць асобны камітэт, які будзе кантраляваць камунікацыі Маска, з тым каб ён не паведамляў інвестарам інфармацыю, якая можа паўплываць на іх пастанову.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках