27 красавiка 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Пянткоўскі: Расею могуць адключыць ад SWIFT

5
Андрэй Пянткоўскі: Расею могуць адключыць ад SWIFT

Ужо ў лістападзе мы павінны ўбачыць, наколькі сур'ёзнымі будуць новыя абмежаванні супраць РФ.

Сур'ёзнасць новых санкцый ЗША супраць Расеі, перш за ўсё, залежыць ад пазіцыі Белага дома і амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, заявіў у каментары выданню "Гордан" расейскі палітолаг Андрэй Пянткоўскі.

"Дзярждэп фармальна адказаў Кангрэсу, што Расея цягам адведзеных 90 дзён не выканала абавязанні, якія павінна была. А значыць, будзе другі этап санкцый за выкарыстанне хімічнай зброі. Гэтыя меры досыць сур'ёзныя, аднак размытыя. Да прыкладу, паніжэнне статусу дыпламатычных стасункаў. Гэта можа азначаць як разрыў дыпламатычных стасункаў, так і высылку з Амерыкі дыпламатаў. Далей - абмежаванне фінансавага ўзаемадзеяння з расейскімі банкамі. Тут таксама можа быць як адключэнне Расеі ад SWIFT, так і нейкія больш мяккія санкцыі. Усё ў руках прэзідэнцкай адміністрацыі ЗША. І шмат у чым тут важныя вынікі прамежкавых выбараў у ЗША. Дэмакраты ўзялі Палату прадстаўнікоў, якая займаецца расследаваннямі. А значыць, жыццё Трампа стане цяжэйшым. Яму давядзецца адказваць на ўсе запыты. Наконт тых жа падатковых дэкларацый", - сказаў Пянткоўскі.

Паводле ягоных слоў, да заявы прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева аб тым, што ў выпадку ўвядзення ЗША новых антырасейскіх санкцый "нічога крытычнага не адбудзецца", нельга ставіцца сур'ёзна.

"Трампу стане складаней больш мякка ставіцца да Расеі. Ужо ў лістападзе мы павінны ўбачыць, наколькі сур'ёзнымі будуць новыя абмежаванні супраць РФ. Да заяў Мядзведзева пра санкцыі ЗША нельга ставіцца сур'ёзна. "Айфончыку" мала не падасца. Наогул многае залежыць ад пазіцыі Белага дома . А там жа не толькі Трамп - ёсць шмат людзей, якія жорстка ставяцца да пуцінскай Расеі. Акрамя гэтага, ёсць [спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер]. Ён часцяком абараняе інтарэсы Украіны лепш, чым самі ўкраінскія палітыкі. І важна, што Волкер называе рэчы сваімі імёнамі. Калі акупацыя - значыць, акупацыя", - рэзюмаваў Пянткоўскі.

8 жніўня 2018 года ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць Расеі за выкарыстанне хімічнай зброі пры замаху на былога расейскага выведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачку ў Вялікабрытаніі. Канкрэтны спіс санкцыйных захадаў улады ЗША пакуль не апублікавалі, але абмежаванні ўводзяцца на падставе амерыканскага закона аб кантролі за хімічнай і біялагічнай зброяй ад 1991 года. Гэты дакумент прадугледжвае, што Вашынгтон павінен спыніць гуманітарную і фінансавую дапамогу, забараніць продаж узбраення і экспарт звязаных з нацыянальнай бяспекай тэхналогій краіне, якая выкарыстала хімічную зброю.

The Washington Post пісала, што пад забаронай будзе экспарт у Расею амаль усёй тэхналагічнай прадукцыі з ЗША. Выключэнне можа скласці абсталяванне, неабходнае для бяспечных пасажырскіх авіяперавозак і працы Міжнароднай касмічнай станцыі. The New York Times сцвярджае, што амерыканскія кампаніі не змогуць прадаваць у Расею газавыя турбіны, электроннае і выпрабавальнае абсталяванне.

У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША паведамлялі, што да 6 лістапада павінны даць Кангрэсу даклад аб выкананні Расеяй патрабаванняў у сферы хімічнай і біялагічнай зброі, пасля чаго пачнуцца кансультацыі з нагоды новага пакета санкцый, якія не маюць часовых рамак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках