23 красавiка 2024, aўторак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар «Чэлсі» Эдэн Азар прыляцеў у Беларусь на матч з БАТЭ

1
Лідар «Чэлсі» Эдэн Азар прыляцеў у Беларусь на матч з БАТЭ
ЭДЭН АЗАР

Матч БАТЭ - «Чэлсі» адбудзецца на «Барысаў-Арэне» 8 лістапада і пачнецца а 20.55.

Гульцы і персанал лонданскага "Чэлсі" прыляцелі ў Беларусь, дзе 8 кастрычніка "пенсіянеры" згуляюць з БАТЭ ў матчы групавога этапу Лігі Еўропы. У выязны склад ангельскай каманды трапіў паўабаронца Эдэн Азар, паведамляе pressball.by.

Раней брытанскія СМІ паведамлялі, што лідар "Чэлсі", які мае праблемы са спінай, застанецца ў Лондане.

Выязны склад "Чэлсі" выглядае так:

Настаўнік "Чэлсі" Маўрыцыё Сары на прэс-канферэнцыі перад матчам Лігі Еўропы з БАТЭ расказаў, ці змогуць узяць удзел у сустрэчы Эдэн Азар і Сеск Фабрэгас.

- Марата згуляў тры матчы запар. Я наважыў, што яму трэба адпачыць, таму ён застаўся дома. Ніякай траўмы няма. Невялікае пытанне што да Сэска Фабрэгаса. Сёння ў яго была тэмпература, ён адпачываў. Гэта тое, што выклікае асноўныя пытанні перад заўтрашнім матчам.

- У якім стане знаходзіцца Эдэн Азар?

- Лекары дазволілі яму прыляцець з камандай, ніякай рызыкі тут яны не бачаць. Я мяркую, што ён мае атрымліваць пэўную гульнявую практыку. У апошнім матчы Эдэн адгуляў 30 хвілін, цяпер думаем, ці зможа ён правесці 45-50 хвілін.

Матч БАТЭ - "Чэлсі" адбудзецца на "Барысаў-Арэне" ў чацвер, 8 лістапада, і пачнецца а 20.55.

ФОТА: АФІЦЫЙНЫ САЙТ "ЧЭЛСІ"
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках