18 красавiка 2024, Чацвер, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейская народная партыя патрабуе разблакаваць «Хартыю'97» і спыніць ціск на СМІ Беларусі

7
Еўрапейская народная партыя патрабуе разблакаваць «Хартыю'97» і спыніць ціск на СМІ Беларусі

Найбуйнейшая партыя ў ЕЗ прыняла рэзалюцыю аб Беларусі.

Кангрэс адной з найбуйнейшых партыі ў ЕЗ Еўрапейскай народнай партыі прыняў рэзалюцыю аб Беларусі, якая патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да СМІ і журналістаў і заклікае Еўразвяз перагледзець прыярытэты дыялогу з Беларуссю, паведамляе прэс-служба БХД.

У рэзалюцыі згаданыя прозвішчы беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца пад крымінальным пераследам, патрабаванне разблакаваць незалежны сайт Charter97.org, а таксама патрабаванне вызваліць Міхаіла Жамчужнага ды іншых палітвязняў.

Рэзалюцыя падрыхтаваная беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі супольна з правацэнтрысцкай кааліцыяй.

Прыняцце рэзалюцыі пракаментаваў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, які бярэ ўдзел у Палітычнай асамблеі, кангрэсе і саміце Еўрапейскай народнай партыі.

«Адкрытасць ЕЗ да Беларусі, дыялог - надзвычай важна. Але не менш важна тое, якія пытанні стаяць першымі на парадку дня. На жаль, беларускія ўлады ўспрымаюць адкрытасць ЕЗ як магчымасць беспакарана працягваць рэпрэсіі, знішчаць незалежную грамадзянскую супольнасць і прэсу. Абарона незалежных СМІ Беларусі - гэта пытанне першачарговай важнасці, і сённяшняя рэзалюцыя - важны крок у гэтым кірунку. Важна таксама патрабаванне перагляду прыярытэтаў супрацоўніцтва з Беларуссю. Беларускія ўлады хочуць ад ЕЗ толькі эканамічнай падтрымкі. Але эканоміка не можа паспяхова працаваць, калі ў краіне няма справядлівых незалежных судоў. А пакуль у Беларусі няма свабодных выбараў - карупцыю, гвалт і беззаконне не спыніць.

У рэзалюцыі адзначаецца, што першачарговымі пытаннямі ў парадку дыялогу паміж Беларуссю і ЕЗ маюць быць рэформа выбарчай і праваахоўнай сістэм.

Улічваючы тое, што практычна ўсё кіраўніцтва ЕЗ - прадстаўнікі ЕНП, прынятая рэзалюцыя вельмі важная для вызначэння палітыкі ЕЗ у дачыненні да нашай краіны.

Наперадзе - удзел у Саміце Еўрапейскай народнай партыі, дзе будзе магчымасць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі са спадарыняй Мэркель ды іншымі лідарамі ЕНП».

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках