19 красавiка 2024, Пятніца, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя верне жыхарам амаль €3 мільярды падаткаў

7
Фінляндыя верне жыхарам амаль €3 мільярды падаткаў

Жыхары Фінляндыі атрымліваюць «лішнія» падаткі назад перад Калядамі.

Падатковая служба Фінляндыі атрымала на €2,93 млрд падаткаў больш, чым трэба, і верне гэтую суму грамадзянам, піша Yle са спасылкай на ўстанову.

Як адзначае выданне, жыхары Фінляндыі часта плацяць больш падаткаў і атрымліваюць «лішнія» сродкі назад перад Калядамі. Так, пераплачаныя падаткі за 2017 год ім вернуць 11 снежня 2018 года, піша РБК.

Yle падкрэслівае, што з наступнага года ў Фінляндыі працэс падаткаабкладання зменіцца і падатковая служба будзе ў рэальным часе атрымліваць інфармацыю пра заробкі грамадзян. У выніку, вяртанне падаткаў перанясуць на жнівень.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках