23 красавiка 2024, aўторак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенцы: Якое стаўленне да нас мае дзень дзяржаўнага перавароту ў суседняй краіне?

5
Гарадзенцы: Якое стаўленне да нас мае дзень дзяржаўнага перавароту ў суседняй краіне?

На думку жыхароў Гародні, лепш бы выхадным днём зрабілі Дзяды.

У Беларусі ўлады адзначаюць Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі і гэты дзень з'яўляецца выхадным.

«Радыё Рацыя» запыталася, што думаюць пра гэты дзень і ці адзначаюць яго гарадзенцы:

- 7-га лістапада для мяне цяпер наогул звычайны дзень. Калі працавала, то гэта быў дадатковы выходны. Не памятаю, каб у нашай сям'і яго адзначалі. На дэманстрацыі мае бацькі не хадзілі.

- Дзень 7-га лістапада - для мяне проста звыклы дзень. Я не ўспрымаю яго ні як святочны, ні як выходны. Такі ж дзень, як і шэраг іншых. Калісьці, вядома, адзначалі ўсе разам у Савецкім Саюзе, калі была такая традыцыя. Дзень дзяржаўнага перавароту ў суседняй краіне, якое дачыненне да нас ён мае?

- Гэта не свята ўжо ў аніводнай постсавецкай краіне.

- У нашай сям'і яго не прытрымліваюцца ў сувязі з тым, што да ўлады прыйшлі бальшавікі. Я мяркую, што гэта свята варвараў.

На думку некаторых апытаных жыхароў Гародні, лепш бы зрабілі выходным днём Дзяды, чым адзначаць нейкае камуністычнае свята, падзею, якая адбылася ў суседняй краіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках