27 красавiка 2024, Субота, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Беларусам трэба прыгатавацца да прыкметных змен на табло абменнікаў

6
Экспэрт: Беларусам трэба прыгатавацца да прыкметных змен на табло абменнікаў

Як павядзе сябе рубель пасля зменаў на расейскім рынку.

За мінулы тыдзень даляр у Беларусі вырас на 0,4 адсотка да 2,1237. Еўра падаражэў на 0,4 адсотка да 2,4183. Расейскі рубель знізіўся на 0,05 адсотка да 3,2131. Агулам да кошыка беларускі рубель аслабеў на 0,2 адсотка.

Расейскі рубель знізіўся да бівалютнага кошыка ЦБ РФ на 0,2 адсотка. Барэль нафты Brent патаннеў на 5,8 адсотка да 72,56 даляраў. Пара еўра/даляр засталася прыкладна на тых жа пазіцыях, што і на мінулым тыдні.

Чаму курсы асноўных валют паводзілі сябе на мінулым тыдні менавіта такім чынам і як яны могуць змяніцца на гэтым, belmir.by распавяла фінансавая кансультантка кампаніі TeleTrade Жанна Кулакова:

- Значнае зніжэнне нафтавых коштаў абумоўленае двума ключавымі фактарамі. Першы - устойлівы рост запасаў у ЗША, а другі - аднаўленне антыіранскіх санкцый.

У апошнія месяцы нафта прыкметна падаражэла ў тым ліку і па тым, што рынкі чакалі аднаўлення санкцый супраць Ірана з боку ЗША і скарачэння паставак іранскай нафты на глабальны рынак.

Аднак на практыцы ўсё выявілася не так страшна: Іран мае добрыя шанцы захаваць частку паставак на еўрапейскі рынак і нарасціць пастаўкі ў Азію, а магчымы дэфіцыт нафты падахвоцілася кампенсаваць за кошт уласных рэсурсаў Саудаўская Арабія.

Таксама трэба ўлічыць, што нафтаздабычу нарошчваюць удзельнікі пагаднення АПЕК +. Сукупнасць гэтых абставінаў штурхае кошт барэля ўніз.

Як бачым, расейскі рубель пакуль не адрэагаваў на зніжэнне нафты - на гэты момант ключавымі для яго з'яўляюцца геапалітычныя фактары.

Аднак гэта ў кожным выпадку дрэнныя навіны для расейскага фінансавага рынку, бо падзенне коштаў нафты пры стабільным рублі прывядзе да скарачэння паступленняў у федэральны бюджэт.

Курс даляра на міжнароднай арэне застаўся блізу шматмесячных максімумаў, аднак ужо найбліжэйшым часам усё можа змяніцца.

На гэтым тыдні вонкавыя рынкі могуць зноў аб сабе нагадаць. 6 лістапада ў ЗША пройдуць так званыя прамежкавыя выбары, на падставе вынікаў якіх стане зразумела, якая партыя будзе кантраляваць Кангрэс.

Гэта можа прыкметна паўплываць як на курс даляра, так і на пазіцыі расейскага рубля, бо ад вынікаў выбараў шмат у чым залежыць і лёс далейшых антырасейскіх санкцый.

Акрамя таго, 11 лістапада адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Не выключана, што заявы, зробленыя падчас сустрэчы або пасля яе, таксама адаб'юцца на валютных курсах.

Геапалітычныя фактары ў найбліжэйшы тыдзень могуць справакаваць значныя ваганні курсаў валют у тым ліку і на беларускім рынку.

Пры гэтым спрагназаваць іх уплыў не ўяўляецца магчымым - рэальныя ўсякія сцэнары. Усім, для каго важныя курсы валют, у найбліжэйшыя дні варта быць гатовымі да прыкметных змен на табло абменнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках