24 красавiка 2024, Серада, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таксіст-хапуга ўзяў з турыста 107 рублёў за паездку з аэрапорта ў Менск

29
Таксіст-хапуга ўзяў з турыста 107 рублёў за паездку з аэрапорта ў Менск

Японскі заўзятар «Чэлсі» прыехаў на матч з БАТЭ.

Заўтра ў Барысаве згуляюць мясцовы БАТЭ і замежеы «Чэлсі», праект Рамана Абрамовіча, пераможца Лігі чэмпіёнаў, адна з самых раскручаных франшыз сусветнага футбола, піша onliner.by.

Беларускі фан-клуб каманды рапартуе, што паглядзець на сваіх улюбёнцаў у нашу краіну прыбудуць прыблізна 400 заўзятараў. Для аднаго з іх знаёмства з сінявокай пачалося так сабе.

Гісторыя наступная. Заўзятар «Чэлсі» з Японіі рыхтаваўся да паездкі. На афіцыйным сайце ягонай улюбёнай каманды, а таксама на сайце амбасады Вялікай Брытаніі размяшчалася інфармацыя пра трансфер у Менск з аэрапорта. Маўляў, у сярэднім таксоўка ва ўсе пункты горада каштавацьме прыблізна 40 рублёў. Японец прыняў гэта да ўвагі і заклаў у бюджэт паездкі.

Праўда, выйшла некалькі больш. Мужчына адрэагаваў на слова Taxi на выхадзе з аэрапорта, сеў у машыну, а каля гатэля атрымаў чэк амаль на 107 беларускіх рублёў. Канфліктаваць у незнаёмай краіне хацелася мала. Таму змаўчаў і заплаціў.

Праўда, прадстаўнікі прымаючага боку (гэта значыць, тутэйшага фан-клуба «Чэлсі») засталіся незадаволеныя:

- Гэта, вядома, дробязі, але сёння рознымі рэйсамі з Англіі, Еўропы, ЗША і гэтак далей прыляціць чалавек 400. Не хацелася б, каб людзі такім свінствам займаліся і крыўдзілі нашых гасцей. Футбол у чацвер. Мы вельмі хочам, каб прыезджыя запомнілі нашу краіну цудоўным месцам і такіх гісторый не ўзнікала.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках