29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што можна ўсталяваць у Беларусі замест помнікаў Леніну

21
Што можна ўсталяваць у Беларусі замест помнікаў Леніну
ФОТА: KOMKUR.INFO

Беларусь - адзіная з краін на постсавецкай прасторы, дзе не было паўнавартаснай дэсаветызацыі.

Дагэтуль у свеце застаецца некалькі тысяч помнікаў Леніну і незлічоная колькасць ягоных бюстаў. Амаль усе яны сканцэнтраваныя на прасторы былога Савецкага Саюза, аднак Ільіч сустракаецца паўсюль: ад Антарктыды да Шпіцбергена і ад Лас-Вегас да Зімбабвэ. Беларусь - адзіная з краін на постсавецкай прасторы, дзе не было паўнавартаснай дэсаветызацыі.

Але нягледзячы на гэта, за апошнія 27 гадоў колькасць помнікаў Леніну зменшылася на траціну. Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Белсат» паспрабаваў знайсці іх усе і прапануе альтэрнатыўныя помнікі ў беларускіх гарадах.

У Менскай вобласці шмат гарадоў і мястэчак, дзе захавалася рэха савецкай эпохі, але няма помнікаў ураджэнцам, які дамагліся поспеху не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Каму ж варта ўсталяваць помнікі?

• Барысаў

Каму: Жыгімонт Аўгуст. Чаму: менавіта ён надзяліў горад Магдэбургскім правам.

Каму: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Чаму: варты помніка хоць бы за тое, што даў гораду герб, які выкарыстоўваюць дагэтуль.

• Стоўбцы

Каму: Івонка Сурвіла. Чаму: спадарыня Івонка - старшыня Рады БНР, мастачка, вядомая грамадска-палітычная дзяячка, якая нарадзілася менавіта тут.

Каму: Залман Шазар. Чаму: трэці прэзідэнт дзяржавы Ізраіль, якому трэба паставіць помнік не толькі ў Стоўбцах, а яшчэ і ў Міры, бо ля вежаў знакамітага замка ён нарадзіўся, а ў Стоўбцах жыў.

* Жодзіна

Каму: Багуслаў Радзівіл. Чаму: заснаваў мястэчка, якое першапачаткова называлася Багуслаў Поле, а пазней - Жодзін.

• Узда

Каму: Машэ Файнштэйн. Чаму: лідар габрэяў ЗША, адзін з самых вядомых рабінаў ХХ ст, які нарадзіўся ва Уздзе.

Берасцейская вобласць

• Берасце

Каму: Леў Сапега. Чаму: знакаміты дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Каралеўскі сакратар і падканцлер, які жыў у Берасці, дзе і памёр.

• Баранавічы

ХАІМ САВІЦКІ

Каму: Хаім Савіцкі. Чаму: мастак, які больш вядомы ў Ізраілі, чым на радзіме. Нарадзіўся ў Баранавічах.

• Ружаны

Каму: Уладзіслаў IV Ваза. Чаму: кароль і вялікі князь, які надаў Ружанам герб і Магдэбургскае права. Пасля чаго там з'явіўся Ружанскі палац.

Віцебская вобласць

• Віцебск

Каму: Юдаль Пэн. Чаму: беларускі мастак-жывапісец, які заснаваў у Віцебску прыватную школу малявання і жывапісу.

• Ворша

Каму: Леў Мацкевіч. Чаму: Беларускі архітэктар, які склаў генеральны план Воршы, Полацка і Масквы.

• Полацк

МЭРЫ АНЦІН

Каму: Мэры Анцін. Чаму: амерыканская пісьменніца і актывістка за правы мігрантаў, нарадзілася ў Полацку.

Гомельская вобласць

• Гомель

Каму: Міхаіл Жызнеўскі. Чаму: Кавалер ордэна Герояў Нябеснай сотні, стаў адной з першых ахвяр падчас Еўрамайдана ў Кіеве. Герой Украіны.

• Рэчыца

Каму: Мітрафан Доўнар-Запольскі. Чаму: Беларускі гісторык, фалькларыст і этнограф, аўтар больш чым 150 прац па гісторыі Кіеўскай Русі.

• Мазыр

Каму: Якаў Кенігсберг. Чаму: беларускі навуковец, імунолаг. Доктар біялагічных навук, прафесар.

Гарадзенская вобласць

• Гародня

Каму: Юзаф Іядкоўскі. Чаму: даследчык Старога і Новага замкаў у Гародні, заснаваў гісторыка-археалагічны музей.

• Ліда

Каму: Гедымін. Чаму: вялікі князь літоўскі, на ягоны загад пабудавалі Лідскі замак.

• Наваградак

БЮСТ ІГНАТА ДАМЕЙКІ ЛЯ ГАЛОЎНАГА БУДЫНКА ЧЫЛІЙСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА

Каму: Ігнат Дамейка. Чаму: удзельнік Лістападаўскага паўстання 1830-1831 гадоў. Навуковец, рэфарматар, геолаг, мінералог, мемуарыст з Наваградка.

Магілёўская вобласць

• Магілёў

Каму: Ота Шміт. Чаму: кіраваў знакамітымі арктычнымі экспедыцыямі ў савецкі час.

• Шклоў

Каму: Міхаіл Гузікаў. Чаму: удасканаліў Беларускі народны інструмент брусочкі, з чаго і атрымаўся Сучасны ксілафон.

* Мсціслаў

Каму: Міхаіл Ткачоў. Чаму: беларускі археолаг, гісторык і доктар гістарычных навук.

У Беларусі больш за ўсё помнікаў Леніну захавалася ў Менску – 16. Але ў пачатку 1990-х першынство было ў Бабруйску – 22 помнікі. Да кастрычніка 2018-га дажылі толькі восем з іх. Усяго ж у нас было 600, а засталося 400 Леніных ва ўсёй краіне. Праўда, гэтыя звесткі без уліку бюстаў правадыру сусветнага пралетарыяту, якія стаяць у дварах дзяржаўных прадпрыемстваў і апошнім часам балансуюць на мяжы выжывання, уласна, як і ідэя сусветнай рэвалюцыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках