26 красавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка, найлепшая тэнісістка свету ў верасні, прэтэндуе і на кастрычніцкія лаўры

Арына Сабаленка, найлепшая тэнісістка свету ў верасні, прэтэндуе і на кастрычніцкія лаўры
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: @JJLOVESTENNIS/WTA

Пераможца будзе аб'яўленая 9 лістапада.

Афіцыйны сайт Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) даў старт галасаванню за найлепшую тэнісістку кастрычніка 2018 года. Сярод прэтэндэнтак - беларуска Арына Сабаленка, якая здабыла аналагічны тытул у верасні, піша «Прессбол».

На званне найлепшай тэнісісткі кастрычніка прэтэндуюць: беларуска Арына Сабаленка, украінка Эліна Світоліна, амерыканка Слоан Стывенс і датчанка Каралін Вазняцкі. Прагаласаваць можа любы ахвочы на афіцыйным сайце WTA-тура.

Галасаванне па гэтай намінацыі завершыцца 8 лістапада. Пераможца будзе аб'яўленая 9 лістапада.

У студзені і траўні 2018 года найлепшай тэнісісткай была прызнаная прадстаўніца Румыніі Сымона Халеп. У лютым і чэрвені - чэшка Петра Квітава. У сакавіку і жніўні - японка Наомі Осака. У красавіку - чэшка Караліна Плішкова. У ліпені - немка Ангеліка Кербер. У верасні - Арына Сабаленка з Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках