28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт Сусветнага банка: Беларусь адстае ад Нямеччыны на 40 гадоў

6
Экспэрт Сусветнага банка: Беларусь адстае ад Нямеччыны на 40 гадоў

Нашай краіне тэрмінова патрэбныя рэформы для прыцягнення інвестыцый.

Адна траціна даходу на душу насельніцтва ў Нямеччыне роўная цяперашняму даходу на душу насельніцтва Беларусі. Гэта значыць пры тэмпах росту беларускай эканомікі ў сярэднім 2,5% дасягнуць цяперашняга нямецкага ўзроўню атрымаецца толькі праз 40 гадоў.

Такое меркаванне на Кастрычніцкім эканамічным форуме выказала мэнэджарка глабальнай практыкі Сусветнага банка Галіна Андронава-Вінселет, паведамляе «Радыё Свабода».

Эканамічны рост Беларусі павінен паскарацца, уважае яна. Для гэтага неабходна развязаць дзве задачы: справіцца з неэфектыўнасцю ў сектары дзяржпрадпрыемстваў і дынамічна развіваць прыватны сектар.

«У 2013 годзе 7% дзяржпрадпрыемстваў былі стратныя, а праз 5 гадоў, да лета 2018 года, гэтая лічба падвоілася - цяпер 14% дзяржпрадпрыемстваў стратныя. За гэты перыяд пратэрмінаваная запазычанасць гэтых прадпрыемстваў таксама падвоілася - з 4% ВУП да 10%. То бок, гэта хранічныя рысы дзяржпрадпрыемстваў, якія маюць наступствы і для фінансавай сістэмы, і для бюджэту. Гэта можа выліцца ў рост дзяржаўнай запазычанасці», - папярэдзіла мэнэджар Сусветнага банка.

Яна прапанавала ўзмацніць бюджэтныя абмежаванні для дзяржпрадпрыемстваў і спыніць крэдытаванне ў замежнай валюце. І працягваць рэформы для прыцягнення інвестыцый.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках