26 красавiка 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Патанулы док «Адмірала Кузняцова» трэснуў

24
СМІ: Патанулы док «Адмірала Кузняцова» трэснуў

Расейцы не могуць падняць яго з дна мора.

Вадалазы агледзелі патанулы ў акваторыі 82-га суднарамонтнага завода ў Мурманску плывучы док ПД-50 з авіяносцам «Адмірал Кузняцоў». Пра гэта паведаміла 6 лістапада агенцтва "Интерфакс" са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Суразмоўца агенцтва распавёў, што вадалазы пры абследаванні выявілі расколіны, якія ўтварыліся ў выніку ўдару ПД-50 аб дно. Ён адзначыў, што ўлічваючы масу плывучага доку і яго ўзрост, пашкоджанні не дзіўныя.

Са слоў крыніцы, менавіта таму дагэтуль не прынятая пастанова аб тым, што далей рабіць з патанулым докам.

Плывучы док ПД-50, у які ставілі авіяносец «Адмірал Кузняцоў», затануў 29 кастрычніка на суднарамонтным заводзе ў пасёлку Раслякова Мурманскай вобласці РФ. Пацярпеў і сам авіяносец.

Прадстаўнік цэнтра суднарамонту «Звездочка» Яўген Гладышаў заявіў, што плывучы док затануў праз скачок напружання ў электрасетцы.

Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу паводле факта парушэння правілаў бяспекі пры арганізацыі работы ў рамонце.

Док ПД-50 быў пабудаваны ў Швецыі на замову СССР у 1980 годзе. Яго грузападымальнасць - 80 тысяч тон. Прызначаны для рамонту буйных надводных караблёў і падводных лодак.

«Адмірал Кузняцоў» - адзіны авіяносец у складзе ВМФ Расеі і апошні ўведзены ў эксплуатацыю ў СССР. Яго будаўніцтва пачыналася ў пачатку 80-х на базе тыпавога праекта 1145.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках