25 красавiка 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Чахольскі: Улады хочуць разбурыць Курапаты

5
Алесь Чахольскі: Улады хочуць разбурыць Курапаты
АЛЕСЬ ЧАХОЛЬСКІ
ФОТА: EURORADIO.FM

У Курапатах паставілі «афіцыйны» помнік.

Ва ўрочышчы Курапаты ўстанавілі помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Заказчыкам манумента выступала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Помнік стаў афіцыйным мемарыялам.

Увагу дзяржавы да Курапатаў беларусы ўспрымаюць негатыўна. Алесь Чахольскі, кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыяла «Курапаты» распавёў «Белсату», як ставіцца да помніка, які сёння пачалі ўсталёўваць на грошы прафсаюзаў.

«Гэты помнік, вы ж бачыце, яны ставяць сёння, да заўтрашняга сатанінскага дня, бальшавіцкага перавароту ў Расеі. Гэта таксама сімвалічна. Тое, што адбываецца цяпер у Курапатах, сведчыць пра спробу дзяржавы ў гэтую святыню нашу, мемарыял улесці і разбурыць яго...»

З крытыкай помніка, які ставяць у Курапатах, выступала шмат грамадскіх дзеячаў. Асудзіў яго і чалавек, які адкрыў месца масавых расстрэлаў - Зянон Пазьняк.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках