29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хацеў самасцвярджацца»: У Берасці старшына атрымаў чатыры гады за дзедаўшчыну

15
«Хацеў самасцвярджацца»: У Берасці старшына атрымаў чатыры гады за дзедаўшчыну

Ён збіў пецярых жаўнераў тэрміновай службы.

5 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна Берасця абвясцілі прысуд паводле абвінавачвання старшыны выведвальнага ўзвода ў гвалце над жаўнерамі тэрміновай службы, паведамілі tut.by ў прэс-службе Берасцейскага абласнога суда.

Абвінавачаны праходзіў службу на пасадзе камандзіра выведвальнага аддзялення выведвальнага ўзвода вайсковай часткі ў воінскім званні старшына. Як устаноўлена судом, ён, жадаючы самасцвярджацца ў вайсковым калектыве і паказаць сваю перавагу, збіў пецярых жаўнераў тэрміновай службы. З высноў экспэртаў, іх цялесныя пашкоджанні не пацягнулі за сабой кароткачасовага разладу здароўя.

Суд прызнаў вайскоўца вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, звязаным з гвалтам, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Мужчыну пазбавілі воінскага звання і забаранілі на пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў ва Узброеных сілах і воінскіх фармаваннях.

Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках